Шатабрыян (фільм)
Шатабрыян | |
Chateaubriand | |
Жанр | гістарычны фільм |
---|---|
Рэжысэр | П’ер Акнін |
Сцэнарыст | Жан-Франсуа Гае |
У ролях | Фрэдэрык Дыфэнталь, Армэль Дойч, Анэліз Эм, Арэлія Пэці |
Кампазытар | |
Вытворчасьць | France 2, GMT Productions |
Дата выхаду | 2010 |
Працягласьць | 105 хвілінаў |
Краіна | Францыя |
Мова | француская |
Старонка на IMDb |
«Шатабрыян» (па-француску: Chateaubriand) — францускі гістарычны фільм 2010 году рэжысэра П’ера Акніна. Фільм заснаваны на рэальных падзеях жыцьця вядомага францускага літаратара й палітычнага дзеяча Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыяна. Фільм вытворчасьці тэлеканала France 2 і GMT Productions[1].
Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Францыя канца XVIII стагодзьдзя. Юнак Франсуа праводзіць бязрадасныя дзіцячыя дні ва ўласным правінцыйным радавым замку. Асьцерагаючыся пагрозы рэвалюцыі, дарослы Шатабрыян зьяжджае ў Амэрыку, а вярнуўшыся праз год, выяўляе поўную зьмену палітычнай сыстэмы й ідэалягічных уяўленьняў у сваёй краіне. Ён становіцца жаўнерам раялісцкай арміі, а неўзабаве пасьля гэтага — паступае на службу ва ўрад. Але ягонае галоўнае прызначэньне — літаратура; менавіта як літаратар ён і ўвойдзе ў сусьветную гісторыю.
У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Фрэдэрык Дыфэнталь — Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян
- Дэні Мартынэс — Шатабрыян у девяцігадовым узросьце
- Армэль Дойч — Люсі
- Лю Леві — Люсі ў трынаццацігадовым узросьце
- Анэліз Эм — Жулі Рэкам’е
- Ізабэль Танакіль — маці Шатабрыяна
- Т’еры Ансі — Фантанэ
- Эн Рычард — Ганна дэ Сталь
- Джэфры Бэйтман — Джордж Вашынгтон
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Шатабрыян на сайце Internet Movie Database (анг.)
Гэта — накід артыкула пра кінафільм. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |