Шаблён:Цяперашні абраны артыкул/2012-02

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Летува́, Летуві́ская Рэспу́бліка — адна з трох балтыйскіх краінаў у Паўночнай Эўропе. Зьяўляецца сябрам Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы, Рады Эўропы і Эўрапейскага Зьвязу, з 21 сьнежня 2007 году — паўнапраўны сябар Шэнгенскага пагадненьня. Колькасьць жыхароў краіны складае 3,6 млн. Сталіца і найбуйнейшы горад — Вільня, з 1919 па 1939 гады часовай сталіцай была Коўна. У 2009 годзе Летува адзначала тысячагодзьдзе сваёй назвы. Дзяржаўны герб — Віціс. Сьцяг — жоўта-зялёна-чырвоны.

На поўначы Летува мяжуе з Латвіяй, на ўсходзе — зь Беларусьсю, на паўднёвым захадзе — з расейскай Калінінградзкай вобласьцю, на поўдні — з Польшчай. На захадзе Летуву амывае Балтыйскае мора.
(артыкул цалкам…)