Уладзімер Вітко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Вітко
Дата нараджэньня 10 траўня 1933(1933-05-10)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 красавіка 2020(2020-04-07) (86 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр

Уладзі́мер Вітко́ (10 траўня 1933 у м. Грэск Менскае вобласьці — 7 красавіка 2020) — беларускі мастак.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1960 року скончыў Менскую мастацкую вучэльню, праз рок пераехаў у Віцебск, дзе працаваў мастаком спачатку на фабрыцы «КІМ», затым на шаўковым камбінаце, а ў 1968 року перайшоў у Віцебскія мастацка-вытворчыя майстэрні. Зьяўляецца пастаянным удзельнікам абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставаў з 1963 року. Творы У. Вітко захоўваюцца ў музэях Беларусі, Польшчы, у дырэкцыі выставаў Мастацкага Фонда Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях ў Беларусі, Расеі, Польшчы, Нямеччыны, Італіі.