Гэтая старонка зьмяшчае погляд удзельніка Вікіпэдыі, які не зьяўляецца яе правілам.
Тэматычныя накіды зьяўляюцца дрэннымі, таму што:
Для пошуку артыкулаў існуюць катэгорыі.
Для пошуку артыкулаў можна карыстацца таксама катсканам.
Сартаваньне накідаў — гэта непатрэбная праца. Нашай мэтай зьяўляецца ня іх сартаваньне, а ліквідацыя. Час лепш выкарыстоўваць для напісаньня новых артыкулаў.
Стварэньне тэматычных накідаў робіць замяшаньне — трэба правераць, які накід да якога артыкулу, ці накіды існуюць, рабіць іх і да т. п.
Шмат артыкулаў зьяўляюцца міждысцыплінарнымі — трэба б дадаваць розныя накіды.
Шаблёны накідаў займаюць мейсца на экране, а іх код — мейсца на сэрвэрах.
Шаблёны накідаў выглядаюць дзіўна.
Вядома, што артыкулы можна рэдагаваць і папраўляць і не трэба дадатковага шаблёну.
Ёсьць прыклад няўдачы праекту сарціроўкі шаблёнаў на большай Вікіпэдыі — польскай, дзе быў ліквідаваны.
Калі ўжо трэба карыстацца шаблёнам накіду (на нямецкай Вікіпэдыі так і не думаюць), можна пакінуць толькі адзін асноўны шаблён.