Турачацкі раён
Турачацкі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | муніцыпальны раён[d] і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка 2-га ўзроўню[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Турачак[d][2] |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | краснаярскі час, омскі час |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Турачацкі раён (па-расейску: Турочакский район; па-паўднёваалтайску: Турачак аймак) — раён Рэспублікі Алтай Расейскай Фэдэрацыі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Турачак. Насельніцтва 12 416 чалавек (2021). У раёне 32 населеных пунктаў у складзе 9 сельскіх паселішчаў.
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Раён знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Рэспублікі Алтай. Плошча 11 060 км².
Ляндшафт раёну разнастайны: каля 80% тэрыторыі займаюць горныя сьцягі вышынёй ад 500 да 2100 мэтраў, парослыя густымі хвойнымі лясамі, месцамі пераходзячымі ў непраходную чарнавую тайгу. Раён поўны стромых вадаспадаў і імклівых рэк, лясных азёр і альпійскіх лугоў.
Па раёне працякае больш за семдзесят рэчак, якія ўліваюцца ў Цялецкае возера і раку Бія, у якіх водзяцца таймень, ускуч, цялецкі сіг, сыбірскі харыюс, шчупак, мянтуз і акунь. Па берагах стаяць хваёвыя і ліставыя лясы, багатыя кедравым арэхам, хутровым зьверам, ягадамі і грыбамі. У лясах жыве больш за 300 відаў птушак, каля 50 відаў занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Алтай.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
- ^ АКТМУ (рас.)
- ^ Таблица 5. Численность населения России, федеральных округов, субъектов Российской Федерации, городских округов, муниципальных районов, муниципальных округов, городских и сельских поселений, городских населенных пунктов, сельских населенных пунктов с населением 3000 человек и более Праверана 2022-09-01 г. Архіўная копія ад 2022-09-01 г.