Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сямятыцкі павет , Сямяціцкі павет (па-польску : Powiat siemiatycki ) — павет у Падляскім ваяводзтве Польшчы .
Адміністрацыйны цэнтар — горад Сямятычы .
На захадзе Сямятыцкі павет мяжуе з Сакалоўскім паветам Мазавецкага ваяводзтва , на поўдні — Сядлецкім ды Ласіцкім паветамі Мазавецкага ваяводзтва ды Бельскім паветам Люблінскага , на поўначы — Высокамазавецкім , Бельскім ды Гайнаўскім паветамі Падляскага ваяводзтва , а на ўсходзе — з Камянецкім раёнам Берасьцейскай вобласьці (Беларусь).
Каля 30% жыхароў Сямятыцкага павету — праваслаўныя[1] . Паводле перапісу насельніцтва 2002 г. ўсходнюю частку павету (гміны Нурэц-Станцыя ды Мілейчыцы ) засяляюць ў значнай колькасьці беларусы[2] .
Сядзіба павету Гарадзкая гміна Сельска-гарадзкая гміна Сельскія гміны
Сядзіба ваяводзтва Гарады са статусам павету Паветы Сядзібы паветаў