Руй Патрысію
Руй Патрысію | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 лютага 1988[1][2][3] (36 гадоў) | |
Рост | 189 см | |
Вага | 86 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Рома | |
Нумар | 1 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2018 2018—2021 2021— |
Спортынг Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз Рома |
326 (0) 112 (0) 96 (0) |
Зборныя | ||
2010— | Партугалія | 107 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Руй Пэ́дру душ Са́нтуш Патры́сію (па-партугальску: Rui Pedro dos Santos Patrício; нарадзіўся 15 лютага 1988 году, Маразіш, Партугалія) — партугальскі футбаліст, брамнік італьянскага клюбу «Рома» і нацыянальнай зборнай Партугаліі. Чэмпіён Эўропы 2016 году.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У раньнім узросьце Патрысію гуляў на пазыцыі нападніка. Аднойчы ён быў заўважаны скаўтам лісабонскага «Спортынгу» й быў запрошаны ў моладзевую акадэмію. Дэбют у асноўнай камандзе адбыўся 19 лістапада 2006 году ў дзясятым туры чэмпіянату Партугаліі. На выезьдзе быў перайграны «Марытыму» зь лікам 0:1. За 15 хвілінаў да канца гульні Руй адбіў пэнальці. Гэта быў адзіны матч Патрысію ў гэтым сэзоне.
Перад пачаткам наступнага сэзону каманду пакінуў шматгадовы першы нумар брамнік Рыкарду Пэрэйра. Руй Патрысію перамог у канкурэнцыі за месца ў браме ў вэтэрана Тыягу Фэрэйра й сэрбскага галкіпэра каманды Ўладзімера Стойкавіча. 27 лістапада 2007 году Патрысію правёў свой першы матч у Лізе чэмпіёнаў УЭФА. У госьцевым матчы пятага туру групавога этапу «Спортынг» саступіў «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 2:1. У тым сэзоне «Спортынг» перамог у розыгрышу Кубка Партугаліі, а ў чэмпіянаце фінішаваў другім. Руй Патрысію правёў у гэтым сэзоне 28 матчаў, а ў студзені быў названы найлепшым маладым гульцом лігі.
У міжсэзоньне маладым брамнікам цікавіўся італьянскі клюб «Інтэрнацыянале»[4], але трансфэр не адбыўся. 16 жніўня 2008 году ў матчы за Супэркубак Партугаліі зь лікам 2:0 быў перайграны «Порту». Патрысію адбіў пэнальці ў выкананьні Люча Гансалеса.
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
29 студзеня 2007 году быў выкліканы Луісам Фэліпэ Скалары ў нацыянальную зборную Партугаліі на таварыскі матч супраць зборнай Італіі, але ўдзелу ў гульні не прыняў. Дэбютаваў за зборную 17 лістапада 2010 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Гішпаніі. Руй адыграў другі тайм, замяніўшы Эдуарду ў перапынку.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Спортынг»:
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2007, 2008, 2015
- Уладальнік Кубка партугальскае лігі: 2018
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2007, 2008, 2015
«Рома»:
- Пераможца Лігі канфэрэнцыяў: 2022
Партугалія:
- Чэмпіён Эўропы: 2016
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Rui Patrício // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в RUI PATRICIO pedro dos santos // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Rui Pedro dos Santos Patrício // As (гішп.) — Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ «Rui Patrício por Toldo». Record.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль на афіцыйным сайце «Спортынгу»
- Профіль на сайце transfermarkt.de
- Статыстыка на сайце ForaDeJogo
Рома — цяперашні склад
|
---|
1 Патрысію · 2 Карсдорп · 3 Гёйсэн · 4 Крыстантэ · 5 Н’Дыка · 6 Смолінг · 7 Пэлегрыні · 9 Абрагам · 14 Льярэнтэ · 16 Парэдэс · 17 Азмун · 19 Чэлік · 20 Саншыш · 21 Дыбаля · 22 Аўар · 23 Манчыні · 35 Бальданцы · 37 Сьпінацоля · 43 Крыстэнсэн · 52 Бовэ · 59 Залеўскі · 60 Пагана · 63 Боэр · 69 Анхэліньнё · 90 Люкаку · 92 эль-Шаараві · 99 Сьвіляр · Трэнэр: Дэ Росі |