Рага мэшап
Раґа мэшап, Новы раґа-джангл, Джанґлізм (па-ангельску: Ragga Mashup, Nu Ragga-Jungle, Junglizm) — напрамак электроннае музыкі, спараджэньне мэшапу. Ён узьнік як рэакцыя на просты па будове раґастэп; прадусары паспрабавалі ўзнавіць гучаньне раґа-джанґлу, характэрнае для 1993—1996 гадоў, атрымаўшы ў выніку новы жанр музыкі.
Гучаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мэлёдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мэлёдыямі ў рага-мэшапе зьяўляюцца ці тое старыя песьні дансголу й раґамафіну, ці толькі іх струмантавыя часткі, ці нават пляменныя афрыканскія сьпевы. Галоўным крытэрам ёсьць тое, каб у ёй абавязкова прысутнічалі элемэнты музыкі карыбскага басэйну альбо карэннае афрыканскае музыкі.
Рытмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Намагаючыся дадаць рытмам разнастайнасьці, прадусары пачалі ствараць рытмы, што могуць ня мець паўтораў на працягу ўсяе тэмы. Рытмы ўяўляюць сабой хаатычную нарэзку амэнаў (хуткасьць — 180—190 грукаў за хвіліну), разбаўленую эфэктам брэйккору multi retrig, што закранае й басовыя бубны, а рабочыя бубны часам ператвараюцца зь яго дапамогай у шумавы фон. Рытм можа перабівацца й замяняцца на некаторы час на больш ціхія funky drummer сэмплы.
Тыповыя тэмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 45 Thieves — Day-0
- Anti-Man — Rude Walking
- Murderbot — Fi You
- Jacky Murda — Ganja Fi Legal