Пе́сьня Го́рста Вэ́сэля, таксама Вэ́сэлева пе́сьня, — палітычная песьня, якая з 1929 году была маршамСА, пазьней, у 1930—1945 гадох, была афіцыйным гімнамНацыянал-сацыялістычнае нямецкае працоўнае партыі. Афіцыйны нямецкі назоў — «Horst-Wessel-Lied», таксама шырока вядомая як «Горст Вэсэль», або па першым радку — па-нямецку: «Die Fahne hoch» («Штандары ўгору»). Актыўна выкарыстоўваўся ў Трэцім Райху (1933—1945), у тым ліку на афіцыйных дзеях, дэ-факта была другім гімнам, бо на ўсіх дзеях як правіла адразу пасьля гімну «Песьня немцаў» сьпявалі «Горст Вэсэль», з 1940 году гэта стала абавязковым, сымбалізуючы «яднаньне краіны й партыі».