Невен Субоціч
Невен Субоціч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 сьнежня 1988[1][2][3] (35 гадоў) | |
Рост | 193 см | |
Вага | 88 кг | |
Пазыцыя | абаронца, цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2007 2007—2008 2008—2018 2017 2018—2019 2019—2020 2020—2021 2021 |
Майнц 2 Майнц Барусія Дортмунд → Кёльн (арэнда) Сэнт-Эт’ен Уніён Дэнізьліспор Альтах |
23 (3) 34 (4) 196 (15) 12 (0) 42 (3) 23 (1) 5 (1) 10 (0) |
Зборныя | ||
2009—2013 | Сэрбія | 36 (2) |
Невен Субоціч (па-сэрбску: Невен Суботић; нарадзіўся 10 сьнежня 1988 году, Баня Лука, СФРЮ) — былы сэрбскі футбаліст, абаронца. Раней выступаў за нацыянальную зборную Сэрбіі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Невен нарадзіўся ў сям’і басьнійскіх сэрбаў[4]. Калі яму споўнілася 5 гадоў, сям’я пераехада ў нямецкі горад Шэмбэрг. У Нямеччыне Невен пачынаў сваю футбольную кар’еру. Ва ўзросьце сямі гадоў Невен увайшоў у склад моладзевага клюбу «Шварцэнбэрга». У 1999 годзе сям’я пераехала ў Солт-Лэйк-Сіці, дзе пражывала сваячніца Жэлька Субоціча, ягонага бацькі. У 2001 годзе сям’я пераехала ў штат Флорыда, дзе на Невен зьвярнуў увагу трэнер юнацкай зборнай ЗША Джон Элінгнэр. У 2006 годзе юнак пераехаў у Нямеччыну, каб гуляць за клюб «Майнц».
«Майнца 05»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Субоціч дэбютаваў у складзе «Майнца» ў сэзоне 2006—2007 гадоў у матчы супраць мюнхэнскай «Баварыі». Сэзон 2007—2008 гадоў каманда правяла ў Другой Бундэсьлізе, дзе Субоціч стаў адным зь лепшых абаронцаў.
«Барусія» Дортмунд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
4 чэрвеня 2008 году Невен заключыў пяцігадовы кантракт з «Барусіяй». Дэбютаваў Субоціч у неафіцыйным матчы за Супэркубак Нямеччыны, дзе дортмундцам супрацьстаяла «Баварыя» Мюнхэн.
Міжнародныя выступленьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2005—2006 гады Невен выступаў за моладзевыя каманды ЗША. У сьнежні 2008 году Невен Субоціч адмовіўся ад месцаў у зборных ЗША й Босьніі й Герцагавіны й стаў гульцом зборнай Сэрбіі. Ягоны дэбют у зборнай адбыўся 28 сакавіка 2009 году ў матчы супраць Румыніі.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Барусія»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2012
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2013, 2014
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Neven Subotic // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в NEVEN SUBOTIC // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Neven Subotic // As (гішп.) — Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Neven Subotić: Spreman za Rumune(недаступная спасылка). Novosti.rs
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нарадзіліся 10 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Босьніі і Герцагавіне
- Сэрбскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Сэрбіі
- Футбалісты клюбу «Майнц»
- Футбалісты клюбу «Барусія» Дортмунд
- Футбалісты клюбу «Кёльн»
- Футбалісты клюбу «Сэнт-Эт’ен»
- Футбалісты клюбу «Ўніён» Бэрлін
- Футбалісты клюбу «Дэнізьліспор» Дэнізьлі
- Футбалісты клюбу «Райндорф» Альтах