Мікалай Паўленка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Паўленка

лац. Mikałaj Paŭlenka
Мікалай Андрэевіч Паўленка
Дата нараджэньня 26 ліпеня 1926(1926-07-26)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 10 траўня 1987(1987-05-10) (60 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Навуковая сфэра мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філялягічных навук (1979)

Мікала́й Андрэ́евіч Паўле́нка (26 ліпеня 1926, Савінка, Паласаўскі кантон, Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Немцаў Паволжа (цяпер Валгаградзкая вобласьць), РСФСР, СССР — 10 траўня 1987, Прага, Чэхаславаччына) — беларускі мовазнаўца, прафэсар[1]. Доктар філялягічных навук (1979)[2]. Удзельнік Другой сусьветнай вайны[3].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (адзьдзяленьне расейскай мовы і літаратуры, 1954; асьпірантура, 1957)[4].

Працаваў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце (з 1957, прафэсар катэдры агульнага і славянскага мовазнаўства), Інстытуце расейскай мовы імя А. С. Пушкіна (Праскі філіял; з 1985, дырэктар)[5].

Навуковыя інтарэсы: словаўтварэньне ў беларускай і расейскай мовах; тэорыя мовы; гісторыя пісьма[6].

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

• Словообразование имен существительных при помощи суффиксов -ств-о (-ств-а) и -ость (-осць, -асць) в белорусском языке : автореферат диссертации … кандидата филологических наук / Н. А. Павленко. ― Минск, 1958.

• Нарысы па беларускаму словаўтварэнню: Жаночыя асабовыя намінацыі ў старабеларускай мове. — Мінск, Выдавецтва БДУ, 1978.

• Развитие белорусского субстантивного словообразования: (Фемининативы. XIV―XX вв.) : автореферат диссертации … доктора филологических наук: 10.02.02 / Павленко Николай Андреевич. ― Минск, 1979.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паўленка Мікалай Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 205.
  2. ^ Паўленка Мікалай Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 205.
  3. ^ Мікалай Андрэевіч Паўленка (да 60-годдзя з дня нараджэння) / І. К. Германовіч // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія. — 1986. — № 3. — С. 76.
  4. ^ Паўленка Мікалай Андрэевіч // Беларуская мова: энцыклапедыя. — Мінск, 1994. — С. 418.
  5. ^ Мікалай Андрэевіч Паўленка (да 60-годдзя з дня нараджэння) / І. К. Германовіч // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія. — 1986. — № 3. — С. 76.
  6. ^ Паўленка Мікалай Андрэевіч // Беларуская мова: энцыклапедыя. — Мінск, 1994. — С. 418.