Марэк Грывік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марэк Грывік
Рост 185 см[1]
Вага 93 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 28 жніўня 1991(1991-08-28)[1] (32 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Лександ
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2008 — цяпер

Марэк Грывік (па-славацку: Marek Hrivík; нар. 28 жніўня 1991 году) — славацкі хакеіст, нападнік швэдзкага клюбу «Лександ».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нападнік хутка пасьля пачатку кар’еру выправіўся за акіян, дзе спачатку спаборнічаў у Квэбэцкай галоўнай юніёрскай хакейнай лізе. Пасьля абараняў колеры клюбу «Канэктыкут Ўэйл», які пасьля стаў менавацца як «Гартфард Ўулф Пак» з Амэрыканскай хакейнай лігі. Дэбютаваў у НХЛ у складзе «Нью-Ёрк Рэйнджарз» у матчы супраць «Дэтройт Рэд Ўінгс» 21 лютага 2016 году[2], аднак за клюб амаль не гуляў. Улетку 2017 году ўзгодніў кантракт з «Калгары Флэймз»[3], аднак пераважна гуляў за клюб «Стоктан Гіт» з АХЛ. Пасьля гуляў у Расеі, а пазьней далучыўся да швэдзкага «Лександу».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]