Людміла Забалоцкая
Людміла Забалоцкая | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Людміла Саламаха |
Нарадзіўся | 27 сьнежня 1949 |
Памёр | лістапад 2021 (71 год) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Людміла Забалоцкая (сапр. Людміла Саламаха; нар. 27 сьнежня 1949, г. Крычаў) — беларуская паэтка.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзілася ў сям’і служачых. У 1968 годзе скончыла Крычаўскую мэдыцынскую навучальню, працавала карэспандэнтам чавускай раённай газэты «Іскра». У 1974 годзе скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1974-1984 гг. — навуковы рэдактар у Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі імя П.Броўкі. Сябра СП СССР з 1990 году.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Друкуецца з 1968 году. Выдала зборнікі вершаў «Сакавік» (1974), «Радаводны васілёк» (1981), «Сьвятло палыну» (1989).
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларускія пісьменьнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
- Творы на Беларускай палічцы