Леанід Турышаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Леанід Мікалаевіч Турышаў — беларускі навуковец-палярнік. Кандыдат тэхнічных навук. Дырэктар Нацыянальнага навукова-дасьледчага цэнтра маніторынга азонасфэры БДУ[1]. У 2006 годзе займаў пасаду намесьніка дырэктара Нацыянальнага навукова-дасьледчага цэнтра маніторынга азонасфэры БДУ[2]. Удзельнік антарктычнай экспэдыцыі 2006—2007 гг. разам з Аляксеем Гайдашовым. Яны былі першымі навукоўцамі ў Антактыдзе, якія прадстаўлялі незалежную Беларусь[3]. Яны зрабілі ацэнку прыдатнасьці палявой базы "Гара Вячэрняя", якая была закансэрваваная каля 1991 году. Задачай Турышава падчас экспэдыцыі было правядзеньне натурных выпрабаваньняў мадыфікаванага азонамэтра М-124, які быў зроблены ў Беларускім навуковым цэнтры[4]. Займаецца вымярэньнямі па праграме BMO Global Atmosphere Watch. Аўтар больш за 20 навуковых публікацый[5].

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў фізычны факультэт БДУ у 1978 годзе[6].

Навуковыя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Болотько Л.М., Красовский А.Н., Покаташкин В.И., Денисенко В.Н., Тавгин В.Л., Турышев Л.Н. Спектрофотометрическая установка для создания и анализа озоносодержащих газовых смесей // Вестник Белорусского государственного университета. Серия 1: Физика. Математика. Информатика. — 2002. — № 3. — С. 13-17.
  • Турышев Л.Н., Атрашевский Ю.И., Денисенко В.Н., Тавгин В.Л. Спектрорадиометр для мониторинга приземного ультрафиолетового солнечного излучения // Журнал прикладной спектроскопии. — 2005. — Т. 72. — № 2. — С. 264-270.
  • Турышев Л.Н., Красовский А.Н., Жучкевич В.В., Борковский Н.Б. Разработка методики краткосрочного прогноза ультрафиолетового индекса в районе г. Минска // Природные ресурсы. — 2005. — № 1. — С. 15-25.
  • Атрашевский Ю.И., Людчик А.М., Стельмах Г.Ф., Турышев Л.Н., Юркевич И.И. Интерференционные фильтры для фотометрической аппаратуры уф диапазона спектра // Журнал прикладной спектроскопии. — 2012. — Т. 79. — № 5. — С. 806-812.
  • Турышев Л.Н., Светашев А.С., Дорожко Н.В., Ермолович Ю.Г. Численное моделирование процессов распространения солнечного излучения в земной атмосфере и водной среде природных водоемов // Распространение радиоволн. Труды XXVI Всероссийской открытой научной конференции. В 2-х томах. — 2019. — С. 501-504.

Суаўтар патэнта

Ультрафиолетовый спектральный озонометр : пат. SU 1516999 A1 / Красовский А. Н., Неверович Л. Ч., Свердликов В. Е., Турышев Л. Н. — № 4375021; заявл. 04.12.1987; опубл 23.10.1989.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Турышев, Л. «Белорусский этап» научных исследований озоносферы // Наука и инновации. — 2011. — № 10. — С. 10.
  2. ^ Борисенко, И. Белорусы прибудут в Антарктиду 16 декабря  (рас.) // 7 дней. — 2006. — № 49. — С. 3.
  3. ^ Мытько, О. На белом куполе Антарктиды // 7 дней. — 2008. — № 5. — С. 15.
  4. ^ Мытько, О. «Мы видели, как рождается айсберг» // 7 дней. — 2007. — № 24. — С. 15.
  5. ^ Турышев Леонид Николаевич (рас.). Национальный научно-исследовательский центр мониторинга озоносферы.
  6. ^ Турышев Леонид Николаевич. Персональная страница (рас.) Праверана 21 верасьня 2019 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сяргей Куркач. Далёкае падарожжа ў «краіну», дзе нараджаюцца айсбергі" // Газэта «Звязда». — 2007.
  • Алексей Гайдашов и Леонид Турышев отправились в Антарктиду // Газэта «Народная Воля». — 2006. — № 2491.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]