Леангард Пфёдэрль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леангард Пфёдэрль
Рост 182 см[1]
Пазыцыя нападнік
Грамадзянства
Дата нараджэньня 1 верасьня 1993(1993-09-01)[1] (30 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Айсбэрэн
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2012 — цяпер

Леангард Пфёдэрль (па-нямецку: Leonhard Pföderl; нар. 1 верасьня 1993 году) — нямецкі хакеіст, правы нападнік клюбу «Айсбэрэн».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў займацца хакеем у родным мястэчку Бад-Тэльц. Пазьней прыцягнуў да сябе ўвагу з боку клюбу «Томас Саба Айс Тайгерз», у складзе гэтае каманды запачаткаў прафэсійную кар’еру. Ужо ў другім матчы сэзону закінуў шайбу ў браму мангаймскага «Адлера»[2]. З сэзону 2014—2015 гадоў стаў адным з найважнейшых хакеістаў каманды, дамінуючы з Коры Локам у нападніцкіх дзеях каманды. Пазьней утварыў добрую пару нападнікаў з былым гульцом НХЛ амэрыканцам Дэйвам Стэкелам. У студзені 2017 году нападнік упершыню ачоліў сьпіс бамбардзіраў Нямецкай хакейнай лігі[3]. Асноўны раўнд сэзону 2016—2017 гадоў скончыў з 48 пунктамі (22 шайбы, 26 перадачаў) на сваім рахунку і стаў чацьвертым бамбардзірам лігі. У плэй-оф Пфёдэрль атрымаў траўму пляча ў першай чвэрцьфінальнай гульні супраць «Аўгсбург Пантэрз» і датэрмінова завяршыў сэзон[4]. Перад пачаткам сэзону 2019—2020 гадоў узгадніў трохгадовы кантракт з сталічным «Айсбэрэнам»[5]. У новай камандзе гулец хутка стаў адным зь лідэраў. Поруч з клюбам у 2022 і 2024 гадах здабываў тытул чэмпіёна Нямеччыны. Пасьля фінальнай сэрыі 2024 году супраць «Фіштаўн Пінгвінз» быў названы самым каштоўным гульцом сэрыі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]