Кімбар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gimber
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gimmo + Baro
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гімбар, Гімбэр, Кімбэр
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Кімбар»

Кімбар (Кімбэр), Гімбар (Гімбэр) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Гімбэр (Gimber) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак'[2] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[3]), а аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Барвін; германскія імёны Barvid, Barwin, Barwin) — ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[4].

З улікам бытаваньня ў пісьмовых крыніцах формаў Комбар і Камбар, прозьвішча Кімбар можа мець повязь зь нямецкім прозьвішчам Камбэр (Kamber[5])[6]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Cimber, якое зьвязваюць з германскім племем кімбраў[7].

У Прусіі бытавала імя Гімбэр: Gimber[8].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Камбэр (Kamber), Камбэры (Kamberi), Кімбар (Kimbar, Kimbor), Кімбаровіч (Kimborowicz) і Кімбровіч (Kimbrowicz)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: лист Ивану Кимбару… на боярина смоленского Ивана Кимбарова (6 верасьня 1507 году)[10]; Васку Кимбару (15 траўня 1509 году)[11]; Смольняномъ: <…> Васку Кимъбареву… Тимофею Кимъбареву (1510 год)[12]; Гришъко Кимъбаревичъ (1528 год)[13]; generosis Alberto Hriskone Kimbaro (29 лістапада 1539 году)[14]; я Войтехъ Гришковичъ Кимбаръ — наместникъ ея милости Городенский (1 траўня 1540 году)[15]; Михно Кимбар (1552 год)[16]; на земенина господарьского повету Городенского на Ондрея Кимбара (1 ліпеня 1555 году)[17]; земянка господарьская повету Городенского Кимбаровая Людмина Ивановна (18 верасьня 1555 году[18], 28 чэрвеня 1557 году[19]); отъ Яна Грышковича Кинбаря[20], Янъ Мартиновичъ Кимбаръ[21] (1567 год); по смерти архимандрита бывшого Супрасльскаго Сергія Кимбаря (1568 год)[22]; пана Влодимера Кимбара (15 чэрвеня 1595 году)[23]; Размусъ Яновичъ Кимборъ (7 чэрвеня 1596 году)[24]; Я Еразмусъ Яновичъ Кимбаръ — возный господарский воеводства Виленского (10 сьнежня 1601 году)[25]; Юско Кгембаръ… Иванъ Кинберъ (1649 год)[26]; ur. Jerzemu Kimbarowi, tow. chor. pancernej (18 сакавіка 1656 году[27], 17 жніўня 1657 году[28]); Jerzym i Piotrem Kimbarami (20 чэрвеня 1656 году)[29]; Pozwolenie ur. Andrzejowi Kimbarowi, wojskiemu brasławskiemu (сакавік 1658 году)[30]; pustosz nazwaną Kimbarówkę, w pow. mozyrskim (18 траўня 1659 году)[31]; gen. Gabrielo Kimbar, thesauri MDL viceadministratori… Helenae Kimbarownae coniugum (14 чэрвеня 1660 году)[32]; ur. Gabrielowi Kimbarowi (25 красавіка 1661 году)[33]; Gabriel Kimbar, skarbny WKsL (13 лістапада 1662 году)[34]; Dawid Kambor… Adam Kimbar… Piotra Walentynowicza Kimbara z Kimbar… Adam Kombar (1667 год)[35]; Abram Kimbor (1690 год)[36]; przez jm. p. Kimbera pisarza skarbowego (1782—1784 гады)[37]; Mikolay Kinber… Jan Kinber (7 жніўня 1790 году)[38].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кімбары — парафіяне касьцёла ў Задарожжы на 1797—1847 гады[44].

Кімбары (Kimbar) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[45].

Камбровічы (Kombrowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[46].

Кімбаровічы (Kimborowicz) гербу Мурдэліё — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[47].

Кімбары гербу Секер — літоўскі шляхецкі род, які паходзіў з смаленскіх баяраў[6].

Ґімбары[48] (Gimbor[49]) і Комбары[50] — літоўскія шляхецкія роды.

На 1904 год існавалі вёска і сядзіба Кімбарава (Кімбарова) у Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[51].

На 1909 год існаваў фальварак Кімбары ў Менскім павеце Менскай губэрні[52].

На 1910 год існавалі хутары Кімбары 1-я і Кімбары 2-я ў Дабрамысьлінскай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губэрні[53].

У Мазыры існуе гістарычная мясцовасьць Кімбараўка. Назву Кімбарышкі маюць вёскі на гістарычнай Браслаўшчыне.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 210.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  5. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 356.
  6. ^ а б Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 3. — Warszawa, 2015. S. 164.
  7. ^ Kakoschke A. Die Personennamen in den römischen Provinzen Germania inferior und Germania superior. Bd. 1. — Göttingen, 2021. S. 273.
  8. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 32.
  9. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 159, 173—174.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 219.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 414.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 424.
  13. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 60.
  14. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 158.
  15. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. — Вильна, 1887. С. 301.
  16. ^ Полоцкая ревизия 1552 года. — Москва, 1905. С. 118.
  17. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 21. — Вильна, 1894. С. 20.
  18. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 21. — Вильна, 1894. С. 77.
  19. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 21. — Вильна, 1894. С. 244.
  20. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 627.
  21. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 638.
  22. ^ Супрасльский Благовещенский монастырь. — СПб., 1892. С. 64.
  23. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 18. — Вильна, 1891. С. 131.
  24. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 11. — Вильна, 1880. С. 65.
  25. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 20. — Вильна, 1893. С. 181.
  26. ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 228, 255.
  27. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 39.
  28. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 75.
  29. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 65.
  30. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 59.
  31. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 240—241.
  32. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 298.
  33. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 290.
  34. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 343.
  35. ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 3. — Warszawa, 2015. S. 163.
  36. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 120.
  37. ^ Pabaisko dekanato vizitacija 1782—1784 m.: atlikta Vilniaus vyskupo Ignoto Jokūbo Masalskio parėdymu. — Vilnius, 2010. P. 99.
  38. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 38. — Вильна, 1914. С. 108—109.
  39. ^ Wielka encyklopedya powszechna ilustrowana. T. XXV. — Warszawa, 1900. S. 209.
  40. ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 613.
  41. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 152.
  42. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 93.
  43. ^ а б Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 93.
  44. ^ Яўген Анішчанка, Задорожье костел в Дисенском уезде прихожане, Архіў гісторыка Анішчанкі, 28 студзеня 2016 г.
  45. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 131.
  46. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 579.
  47. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 309.
  48. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ґ, Згуртаваньне беларускай шляхты
  49. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 139.
  50. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
  51. ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 405.
  52. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 83.
  53. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 115—116.