Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Клецак)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Траецкі касьцёл
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Клецак |
Каардынаты | 53°04′02.48″ пн. ш. 26°37′32.5″ у. д. / 53.0673556° пн. ш. 26.625694° у. д.Каардынаты: 53°04′02.48″ пн. ш. 26°37′32.5″ у. д. / 53.0673556° пн. ш. 26.625694° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Архітэктурны стыль | рэнэсансная архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Ян Марыя Бэрнардоні |
Дата заснаваньня | XV ст. |
Дата скасаваньня | 1950 |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Фарны) — помнік архітэктуры XVI ст. у Клецку. Знаходзіцца на гістарычнай Віленскай вуліцы[a]. У 1950-я гады савецкія ўлады ўзарвалі касьцёл (захаваліся падмуркі і фрагмэнт мура). Твор архітэктуры рэнэсансу.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1450 годзе з фундацыі Андрэя Маствіловіча ў Клецку збудавалі Фарны касьцёл. Відаць, першы будынак быў драўляным. У канцы 1550 году Мікалай Радзівіл Чорны перадаў касьцёл пад кальвінскі збор. У 1560—1562 гадох Сымон Будны быў міністрам у зборы. У 2-й палове XVI ст. за Альбрэхтам Радзівілам касьцёл вярнулі каталікам і перабудавалі яго паводле праекту Я. М. Бэрнардоні. У 1607 годзе яго асьвяціў біскуп віленскі Юры Радзівіл[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Клецак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1950-я гады савецкія ўлады ўзарвалі помнік архітэктуры. Ад касьцёла захавалася толькі частка заходняга мура.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік архітэктуры рэнэсансу зь вельмі моцнымі гатычнымі рысамі[2]. Гэта быў 1-нэфавы, прастакутны ў пляне асноўны аб’ём з 5-граннай апсыдай, якія завяршаліся агульным дахам, 2-схільным над асноўным аб'ёмам і шматгранным над алтаром. Да паўночнай сьцяны прэзьбітэрыюма далучалася невялікая 2-павярховая закрысьція, на другім паверсе якой была скарбніца. Сьцены ўмацоўваліся контрфорсамі і завяршаліся прафіляваным карнізам. Аконныя праёмы былі аркавымі. Перад галоўным фасад узвышалася 3-ярусная вежа-званіца з аркавымі прастакутнымі аконнымі праёмамі, упрыгожанымі нішамі, філёнгамі, завершаная купалам-баняй. Ніжні ярус вежы чацьверыковы, астатнія — васьмерыковыя.
Усярэдзіне асноўны аб'ём меў цыліндрычнае скляпеньне з распалубкамі. Інтэр'ер ўпрыгожвалі багата аздобленыя разныя алтары і скульптура. Падлога была цаглянай, зь некалькімі каменнымі плітамі ў асноўным аб'ёме. Пад алтарнай часткай былі сутарэньні. Над уваходам разьмяшчаліся драўляныя хоры.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
-
А. Віслоцкі, 1923 г.
-
Я. Булгак, 1925 г.
-
1927 г.
-
1928 г.
-
1930 г.
-
21 чэрвеня 1932 г.
-
К. Адамовіч, 1937 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Гагарына
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Страчаная спадчына / Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў: Уклад. Т. Габрусь. — Менск: Беларусь, 2003. — 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5.