Дубраўка Угрэшыч
Дубраўка Угрэшыч | |
Dubravka Ugrešić | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 27 сакавіка 1949[1][2][3][…] |
Памерла | 17 сакавіка 2023[4][5] (73 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладніца, навэлістка, дзіцячая пісьменьніца, пісьменьнік-дакумэнталіст, прафэсарка ўнівэрсытэту, пісьменьніца, змагар супраціву, сцэнарыстка, эсэістка |
Жанр | раман, навэля, аповед, эсэ |
Мова | харвацкая[6], сэрбскахарвацкая мова, нідэрляндзкая і ангельская мова[6] |
Узнагароды | Прэмія часопісу NIN[d] (1988) прэмія Мэшы Сэлімавіча[d] (1988) прэмія Генрыха Мана[d] (2000) Prix Européen de l'Essai Charles Veillon[d] (1996) прэмія SWR „Сьпіс найлепшых пісьменьнікаў“[d] (1998) Verzetsprijs van de Stichting Kunstenaarsverzet[d] (1997) прэмія Джэймса Тыптры-малодшага[d] (2010) прэмія Жана Амэры[d] (2012) Аўстрыйская дзяржаўная прэмія па эўрапейскай літаратуры (1998) прэмія Манеса Шпербера[d] (2019) Нойштацкая літаратурная прэмія[d] (2016) прэмія горада Заграба[d] (1989)
|
Афіцыйны сайт (анг.) |
Дубраўка Угрэшыч (па-харвацку: Dubravka Ugrešić; 27 сакавіка 1949 — 17 сакавіка 2023) — харвацкая пісьменьніца.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З палітычных прычынаў жыла ў эміграцыі. Пасьля распаду Югаславіі заняла нэўтральную пазыцыю паміж сэрбамі й харватамі, што было непрымальным для шмат каго з суайчыньнікаў. Нават знакаміты пісьменьнік Антун Шолян, вядомы сваёй стрыманасьцю ў этнічных пытаньнях, не прыняў пазыцыю Дубраўкі Угрэшыч. Шмат хто ўспрымаў гэта як нацыянальную здраду. Зьехаўшы ў 1993 годзе, жыла ў Нідэрляндах і ЗША. Да эміграцыі на працягу 20 гадоў выкладала расейскую мову й літаратуру на катэдры тэорыі літаратуры ва ўнівэрсытэце ў Заграбе. У 1988 годзе выдала зборнік альтэрнатыўнай расейскай прозы.
У літаратуры дэбютавала ў 1970-х гадах, яе творы перакладзены на амаль усе эўрапейскія мовы. Пісала раманы й эсэ.
Дубраўка Угрэшыч жыла ў Амстэрдаме. Мела шматлікія міжнародныя й югаслаўскія ўзнагароды.
Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1971 «Агеньчык» (Mali plamen) — аповеды й казкі для дзяцей
- 1978 «Поза для прозы» (Poza za prozu) — навэлы
- 1981 «Штэфіца Цвэк у пастцы жыцьця» (Štefica Cvek u raljama života) — экранізаваны ў 1988 годзе
- 1983 «Жыцьцё ёсьць казка» (Život je bajka) — навэлы
- 1984 «Амэрыканскія выдумкі» (Amerićki fikcionar) — эсэ
- 1988 «Фарсіраваньне рамана-ракі» (Forsiranje romana-reke)
- 1996 «Культура хлусьні» (Kultura laži)
- 1996 «Музэй безумоўнай капітуляцыі» (Muzej bezuvjetne predaje)
- 2000 «Чытаць забаронена» (Zabranjeno čitanje) — эсэ
- 2004 «Міністэрства болю» (Ministarstvo boli)
- 2005 «Нікога няма дома» (Nikog nema doma) — эсэ
- 2008 «Зьнесла Баба-Яга яечка» (Baba Jaga je snijela jaje)
- 2010 «Асновы для непісьменных» (Pocetnica za nepismene)
- 2010 «Напад на міні-бар» (Napad na minibar)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Dubravka Ugreić // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ Dubravka Ugresic // FemBio database (ням.)
- ^ Umrla je Dubravka Ugrešić (харв.) // Jutarnji list — Europapress Holding, 1998. — ISSN 1331-5692
- ^ а б https://www.lemonde.fr/culture/article/2023/03/17/l-ecrivaine-croate-dubravka-ugresic-est-morte-a-73-ans_6165954_3246.html
- ^ а б Ugrešić, Dubravka, 1949-2023 // CONOR.SI