Герконт
Герконт лац. Gierkont / Hierkont | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gero + Kunth |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гіргонт, Гіркунт, Гірконт, Кірконт, Каргонт |
Зьвязаныя імёны | Cundker |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Герконт» |
Герконт (Гіргонт, Гіркунт, Гірконт, Кірконт, Каргонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ге́ркант.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Кундкер або Гунгер (Cundker, Gunngeir[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3], а аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) — ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Петръ Кгиркгонтович[5], Августъ Кирконтовичъ[6] (1528 год); Jan Girkont[7], Bałtromiej Girgont[8] (1621 год); Pani Krzysztofowa Girkuntowa[9], Kazimierz Girgont (1690 год)[10]; JM panów… Korgontów (1784 год)[11].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Пётар Гіргонтавіч — баярын Вількамірскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Аўгуст Кірконтавіч — дзірванскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Бартак, Войтак, Матыс, Міхал, Тамаш і Якуб Герганты (Giergont) — жыхары Ненадова(pl) (Падкарпацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1806—1843 гадох[12]
Герканты (Герконты) і Гірканты (Гірконты) — літоўскія шляхецкія роды[13].
Герканты (Gierkant) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Пшэмыскага павету (Падкарпацьце)[14].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Gunngeir, Nordic Names
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 701.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 73.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 167.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 101.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 113.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 76.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 98.
- ^ Komosa Ł. A. Dekanat wiłkomierski w 1784 r. w świetle opisów parafii. — Białystok, 2013. S. 28.
- ^ Ruszel K. Sprawy chłopskie przed sądem dominialnym w Nienadowej w latach 1806—1843. — Przemyśl, 1989. S. 188.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ґ, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 83.