Ганс-Георг Вік
Ганс-Георг Вік | |
1980 — 1985 | |
1990 — 1993 | |
Наступнік | Франк Эльбэ[d] |
1974 — 1977 | |
Наступнік | Гергард Рыцэль[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
28 сакавіка 1928[1] (96 гадоў) |
Узнагароды: |
Ганс-Георг Вік (па-нямецку: Hans-Georg Wieck, нар. 28 красавіка 1928, Гамбург) — нямецкі дыплямат, прэзыдэнт Фэдэральнай разьведвальнай службы (БНД) ў 1985—1990 гадах. У 1998—2001 — кіраўнік Кансультацыйнай назіральнай групы АБСЭ ў Менску.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў Гамбургу, у 1953 годзе скончыў Гамбурскі ўнівэрсытэт, дзе вывучаў права і філязофію, атрымаўшы ступень PhD за працу «Паходжаньне Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу і аднаўленьне Цэнтрысцкай партыі, 1945—1947 гг.»
З 1954 па 1993 гады працаваў у міністэрстве замежных справаў ФРН, а ў пэрыяд 1966—1974 — у фэдэральным міністэрстве абароны (1970—1974 — дырэктар па палітычным плянаваньні). У 1974—1977 быў амбасадарам ФРН у Іране, у 1977—1980 — амбасадар ФРН у СССР, у 1980—1985 — быў сталым прадстаўніком ФРН у Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы (АПАД) ў Брусэлі.
У 1985—1990 гадах быў прэзыдэнтам БНД.
У 1990 годзе вярнуўся на дыпляматычную службу і ў 1990—1993 быў амбасадарам ФРН у Індыі. Пасьля сыходу зь дзяржаўнай службы вёў грамадзкую працу: у 1993—1995 быў дарадцам прэзыдэнта Грузіі Эдуарда Шэварднадзэ, з 1998 па 2001 гады — кіраўніком Кансультацыйнай назіральнай групы АБСЕ ў Менску, з 1996 па верасень 2008 году — старшыня інда-нямецкага таварыства.
З 2004 году Ганс-Георг Вік зьяўляецца старшынём Кансультатыўнага савету па выведцы (GKND).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нарадзіліся 28 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Гамбургу
- Камандоры ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына
- Афіцэры ордэна «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччыны»
- Супрацоўнікі Фэдэральнай выведвальнай службы Нямеччыны
- Пастаянныя прадстаўнікі ФРН у Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы
- Амбасадары Нямеччыны ў Бутане
- Амбасадары Нямеччыны ў Індыі
- Амбасадары Нямеччыны ў Іране
- Амбасадары Нямеччыны ў СССР