Ганна Барысевіч
Ганна Адамаўна Барысевіч | |
Род дзейнасьці | доўгажыхарка |
---|---|
Дата нараджэньня | 18 траўня 1888 |
Месца нараджэньня | Ігумен |
Дата сьмерці | 23 лютага 2007 (118 гадоў) |
Месца сьмерці | Менск |
Занятак | фэрмэр |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Барысевіч.
Ганна Адамаўна Барысевіч (18 траўня [ст. ст. 5 траўня] 1888, Ігумен — 23 лютага 2007, Менск) — адна з сусьветных векавітак, якая пражыла 118 гадоў і 281 дзень.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1917 годзе выйшла замуж. У 1937 годзе ейны муж як «вораг народу» быў рэпрасаваны савецкімі ўладамі. Больш замуж не выходзіла. Нягледзячы на доўгі век, захавала памяркоўны характар, ніколі не паліла й не ўжывала празьмерна алькаголю. У веку 95 гадоў пераехала да дачкі пэнсіянэркі ў Менск. Напрыканцы жыцьця мела праблемы са зрокам, у 2005 пасьля 4 гадоў сьлепаты перанесла апэрацыю па выдаленьні катаракты. Была, верагодна, найстарэйшым апэраваным чалавекам у сьвеце. Праз спазьненьне не была занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінэса як найстарэйшы чалавек у сьвеце.