Перайсьці да зьместу

Гайнц Мак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гайнц Мак
Дата нараджэньня 8 сакавіка 1931(1931-03-08)[1][2][3][…] (93 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак скульптар, маляр, мастак-гравэр, фатограф, графік, кінэтычны мастак, малявальнік
Навуковая сфэра оп-арт[d]
Гады дзейнасьці 2019[5]
Сябра ў ZERO[d]
Жанры абстракцыянізм
Плынь абстракцыянізм
Узнагароды

Гайнц Мак (па-нямецку: Heinz Mack; нар. 8 сакавіка 1931, Лёляр, Нямеччына) — мастак нямецкага паходжаньня, прадстаўнік оп-арта і кінэтычнага мастацтва.

Біяграфія і творчасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гайнц Мак нарадзіўся 8 сакавіка 1931 году ў Лёляры ў нямецкай зямлі Гэсэн. У 1949 годзе пераехаў у Дусэльдорф, дзе вывучаў жывапіс у Дзяржаўнай мастацкай акадэміі з 1950 па 1953 гады. Мак таксама атрымаў ступень па філязофіі ва Кёльнскім унівэрсытэце ў 1956 годзе, у тым жа годзе пачаў вывучаць праблемы руху і сьвятла. З 1956 па 1958 гады мастак распрацоўваў сьветлавыя рэльефы і сьветлавыя кінэтычныя канструкцыі — работы, зробленыя з паліраванага мэталу, які вібраваў і адлюстроўваў колеры асяродзьдзя.

Гайнц Мак распрацаваў тэорыю «дынамічных структураў», якую ўпершыню прадставіў у 1958 годзе ў падобным на маніфест эсэ «Спакой неспакою» (ням. Die Ruhe der Unruhe), апублікаваным у першым выпуску часопіса «Zero». Першая пэрсанальная выстава мастака прайшла ў Галерэі Шмэля ў Дусэльдорфе ў 1957 годзе. У 1957—1958 гадах разам з Ота Пінэ стварыў групу «Зэро», у якую ўвайшлі Гюнтэр Юкер, Іў Кляйн, Жан Тэнглі і іншыя.