Вікіпэдыя:Праект:Дні году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Дні году» — праект Вікіпэдыі, накіраваны на паляпшэньне атрыкулаў пра дні году.

Усяго існуюць 366 артыкулаў (глядзіце адпаведную катэгорыю: Дні), але толькі малая частка зь іх дацягвае да прыстойнага ўзроўню. Мэты ў праекта ўсяго дзьве:

  • дапоўніць артыкулы пра дні
  • на базе кожнага артыкула распрацаваць шаблён блёку пра дзень для галоўнай старонкі (зробім, калі першы пункт будзе гатовы)

Тут ня будзе розных грухвасткіх дапаможных сродкаў, рэгістрацыі ўдзельнікаў і іншай трасцы, а ўсё проста: трэба выбраць любы артыкул пра дзень і дапоўніць яго зь любых крыніцаў (артыкулы ў іншых Вікіпэдыях, агляды на сайтах, перакідныя календары, што заўгодна з таго, чаму можна давяраць). Простая рэч, якой можна заняцца, калі ламае пісаць грунтоўныя артыкулы. Адзіная ўмова: выкананьне аўтарскіх правоў (зрэшты, усіх іншых артыкулаў у Вікіпэдыі гэта таксама тычыцца).

Што паляпшаць[рэдагаваць крыніцу]

У нас ёсьць адмысловая старонка з поўным сьпісам артыкулаў пра дні:

На ёй адразу можна ўбычыць, якія артыкулы трэба паляпшаць, а якія выглядаюць больш-менш прыстойна. Варта браць артыкулы, з чырвонымі статусамі і проста дапаўняць. Калі ўсё будзе гатова, мы зробім з кожнага артыкула адмысловы шаблён для галоўнай старонкі, а крытэр колькасьці неабходных запісаў для кожнага артыкула павялічым, каб было куды разьвівацца далей.

Па вялікім рахунку, здаецца, гэта ўсё.

Роднасны праект[рэдагаваць крыніцу]

Існуе таксама грунтоўны роднасны праект Вікіпэдыя:Праект:Гэты дзень у гісторыі з нашмат больш сур’ёзным падыходам. У праекце «Дні году» ж праца прасьцейшая, мэты слабейшыя, а вынік хутчэйшы. Вось і ўся розьніца.

Глядзіце таксама[рэдагаваць крыніцу]