Вяльля (верш)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вяльля
Wilija
Жанр: верш
Аўтар: Адам Міцкевіч
Мова арыгіналу: польская
Год напісаньня: 1828
Публікацыя: 1828
Выдавецтва: Караль Край(pl)
Пераклад на беларускую: Пераклад Адама Гурыновіча
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

Вяльля́ — верш Адама Міцкевіча з паэмы Конрад Валенрод. Песьня да Вяльлі — адзін з самых вядомых фрагмэнтаў Конрада Валенрода — вядомага паэтычнага твору Міцкевіча 1828 году, у якім паэт закрануў трагедыю выбару абавязку перад Радзімай за кошт адмовы, у тым ліку, ад каханьня, што канфліктуе з абавязкам служэньня Радзіме. Лірычную песьню да Вяльлі выконвае вайдэлёт Гальбан, малюючы ідылічную карціну Літвы, праз якую цякуць рэкі Вяльля й Нёман. Вобраз злучальных рэк становіцца паэтычнай фігурай пары закаханых Альдоны й Конрада, якія не змогуць пазнаць шчасьця з-за выбару Конрада.

Такія музыкі, як Марыя Шыманоўская[1] (1789—1831), Караль Ліпінскі (1790—1861), Карл Лёве (1796—1869) і Станіслаў Манюшка (1819—1872), спрабавалі пакласьці музыку на гэты фрагмэнт твору Міцкевіча[2]. Вядомай стала музыка Станіслава Манюшкі на верш Вяльля[3], што выйшла ў 1859 годзе..

Верш[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вілія[a], нашых струменяў радзіца[b],
Мае злацістае дно й нябесныя ліца[c];
Пекна ліцьвінка, што ёй чарпае вады,
Мае чыстае cэрца й салодкія ягады.

Вілія ў мілай ковенскай даліне
Сярод цюльпанаў і нарцызаў плыне;
У ног ліцьвінкі цьвет нашых маладзёнаў,
Ад ружаў прыгажэйшы й ад цюльпанаў.

Вілія пагарджае даліны кветкамі,
Бо шукае Немна[d], свайго нарачонага;
Нудна ліцьвінцы паміж ліцьвінамі,
Бо закахалася ў чужога маладзёна.

Нёман гвалтоўна схопіць за плечы,
На скалы нясе й на дзікія прасторы,
Туліць каханку да халоднага лона,
І разам гінуць яны ў глыбінях мора.

І цябе таксама прыхадню аддалі
З бацькоўскіх далінаў, о ліцьвінка бедная!
І ты патонеш у забыцьці хвалі,
Але смутнейшая, але самотная.

Сэрца й паток засьцерагаюць дарэмна,
Дзяўчына кахае, а Вілія бяжыць;
Вілія зьнікае ў хвалях каханага Немна,
Дзяўчына ўсё плача ў пустэльнічай вежы.

Wilija, naszych strumieni rodzica,
Dno ma złociste i niebieskie lica,
Piękna Litwinka, co jej czerpa wody,
Czystsze ma serce, śliczniejsze jagody.

Wilija w miłej Kowieńskiej dolinie
Śród tulipanów i narcysów płynie;
U nóg Litwinki kwiat naszych młodzianów
Od róż kraśniejszy i od tulipanów.

Wilija gardzi doliny kwiatami,
Bo szuka Niemna, swego oblubieńca;
Litwince nudno między Litwinami,
Bo ukochała cudzego młodzieńca.

Niemen w gwałtowne pochwyci ramiona,
Niesie na skały i dzikie przestworza,
Tuli kochankę do zimnego łona,
I giną razem w głębokościach morza.

I ciebie równie przychodzień oddali
Z ojczystych dolin, o Litwinko biedna!
I ty utoniesz w zapomnienia fali,
Ale smutniejsza, ale sama jedna.

Serce i potok ostrzegać daremnie,
Dziewica kocha i Wilija bieży;
Wilija znikła w ukochanym Niemnie,
Dziewica płacze w pustelniczej wieży.

Пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На беларускую мову верш пераклаў Адам Гурыновіч. Верш пад назвай Vilija пераклаў на летувіску мову вядомы летувіскі нацыянальны дзеяч, паэт і аўтар нацыянальнага гімну Вінцас Кудзірка[4] і Майроніс[5].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вілія - спалянізаваная назва ракі Вяльля, выкарыстанная ў творы Адама Міцкевіча.
  2. ^ Радзіца - маці.
  3. ^ Ліца - твары, у арыгінальным тэксьце выкарыстана слова lica.
  4. ^ Немэн - польская назва ракі Нёман.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]