Вяжное
Вяжное | |
трансьліт. Viažnoje | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Шчарчоўскі |
Насельніцтва: | 1 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225173[2] |
СААТА: | 1256889016 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°24′18″ пн. ш. 24°5′20″ у. д. / 52.405° пн. ш. 24.08889° у. д.Каардынаты: 52°24′18″ пн. ш. 24°5′20″ у. д. / 52.405° пн. ш. 24.08889° у. д. |
± Вяжное | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вяжно́е[3] (таксама — Ве́жнае[4]) — хутар у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Вяжное ўваходзіць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзіцца за 32 км на паўночны захад ад Пружанаў, 40 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Знаходзіцца за 5 км на поўнач ад шашы Р85, між вёскамі Блажкі, Гурыны і Дымнікі.
Паўз хутар працякае рэчка Кубанька.
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
За расейскім часам — пагост у Гарадзечанскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. Тут існавалі народная вучэльня, праваслаўная царква, вятрак, піцейны дом.
За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[5].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 — у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 — у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 14 жыхароў, 2 двары (перапіс)
- XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 50 жыхароў; 1978 год — 4 дамы, 7 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 85 жыхароў, 40 двароў; 2009 год — 1 чалавек[1].
У другой палове 2000-х[6] быў збудаваны праваслаўны жаночы скіт[7]. З 2008 тут шторок ладзяцца моладзевыя сэмінары Берасьцейскае япархіі.
Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Каля вёскі праходзіць аб’езная дарога вакол Белавескай пушчы.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Царква Сьвятога Мікалая (1771) — гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь
- Крыніца з купельлю (адміністрацыйна належыць да Камянецкага раёну)[8].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Фёдор Агафьев. (7 красавіка 2009) На всю деревню у речки Переплюйки осталась лишь одна женщина (рас.) Беларускія рэгіянальныя навіны Праверана 6 студзеня 2012 г.
- ^ Алфавитный список улиц по Вежное (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
- ^ Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь (рас.). Дзяржаўны цэнтар картографа-геадэзічных матэрыялаў і зьвестак Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 сакавіка 2012 г.
- ^ Wieżna, вёска. Radzima.net. Праверана 17 сакавіка 2012 г.
- ^ Вольга Кабяк. У Пружанскім раёне будзе ўзведзены скіт // Звязда. — 1 чэрвеня 2006. — № 119 (25708).
- ^ Крысьціна Зялёнка. (29 жніўня 2011) што? дзе? калі? Маладзёжны мерыдыян. Народная трыбуна. Праверана 6 студзеня 2012 г.
- ^ Валентина Козлович. (8 траўня 2010) Пущу берут в кольцо (рас.). Беларусь сегодня. Праверана 6 студзеня 2012 г.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вяжное — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Вяжное , Radzima.org
- Вяжное на «Глобусе Беларусі»