Велют

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Welut
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Welo + суфікс з элемэнтам -т- (-t-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Велюць, Вілюць, Велюта
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Велют»

Велют (Велюць, Вілюць), Велюта — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Велют (Welut, Weluth[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова вел- (імёны ліцьвінаў Велянт, Вяльмонт, Велерат; германскія імёны Welant, Welamunt, Welarat) паходзіць ад стараісьляндзкага welja 'абіраць' або стараангельскага wela 'багацьце, дастатак'[3].

У Ноўгарадзе ў XIV ст. адзначалася германскае (паўночнагерманскае) імя Вельют (Veljotr)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Вельютовых 2 куницы… у Вельюта 3 куницы (1340 — пачатак 1380-х гадоў)[5]; Wolczhko Welutewicz (18 студзеня 1401 году)[6]; пану Контовту у Кнетонскои волости люди Овняне, 30 и чотыри чоловеки куничников, на имя: <…> а Вилютя (1440—1492 гады)[7]; et inscribo homines in villa mea Mileykoni dicta tredecem nominibus nuncupatos… Veluti (14 студзеня 1459 году)[8]; Труфонъ Оноховъским… Велюта, братъ его (каля 1492 году)[9].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Flöer M., Korsmeier C. M. Die Ortsnamen des Kreises Soest. — Bielefeld, 2009. S. 459.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 403.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 220.
  4. ^ Мельникова Е. А. Скандинавские рунические надписи: Новые находки и интерпретации. Тексты, перевод, комментарий. — М., 2001. С. 211, 373.
  5. ^ а б Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 619, 724.
  6. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 49.
  8. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 254.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 156.