Перайсьці да зьместу

Бутрымовічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бутрымовічы
лац. Butrymovičy
Герб Бутрымовічаў
Герб «Тапор»
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расейская імпэрыя
Першы з роду: Бутрым

Бутрымо́вічы, Бутры́мы — шляхецкі род гербу «Тапор» у Вялікім Княстве Літоўскім.

Прозьвішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Бутрым
Помнік на магіле Аляксандра Бутрымовіча (1804—1839), сына Яна Бутрымовіча, у Пінску

Рэмбод, Рымбот або Рымбота (Rembod, Rimbotus[1], Rimboto[2][3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[5] або ад асновы -буд- (-бод-)[6], а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[7]. Такім парадкам, імя Бутрым азначае «непарушны корань»[8].

Паходжаньне імя Бутрым ад складаньня германскіх імёнаў Bodo і Rimo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упамінаюцца ад XIV стагодзьдзя. У XV стагодзьдзі валодалі Жырмунамі каля Ліды ды іншымі. У XVIII стагодзьдзі частка роду перасялілася ў Пінскі павет, дзе пражывалі да 1939 году.

Найбольш вядомыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бутрым Совіч (? —1382), пакараны сьмерцю на загад вялікага князя Ягайлы паводле падазрэньня ў забойстве лідзкага дзяржаўцы Вайдылы.

  1. Бутрым Савічэвічкаталіцтве Ян; ? — паміж 1426 і 1428), у канцы XIV—XV ст. разам зь іншымі баярамі паручыўся перад Ягайлам за Братошу Кайлутовіча. У 1410 годзе езьдзіў паслом ад вялікага князя Вітаўта ў Прагу. Маршалак двору Вітаўта ад 1412 году, адначасна ў 1422 годзе намесьнік смаленскі. Браў удзел у складаньні Гарадзельскае вуніі, тады атрымаў герб «Тапор». У 1414 годзе ў час паходу на Прусію патрапіў у крыжацкі палон.
    1. Юры, у маладосьці навучаўся ўзамежжы. Маршалак двору Вітаўта ў 1428—1429 гадох, намесьнік слонімскі й зьдзітаўскі каля 1440 году.

Ян, шамбялян караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, валодаў маёнткамі ў Пінскім павеце.

  1. Аляксандар (1804—1839)

Францішак Ксавэр, ад’ютант 2-е брыгады нацыянальнае кавалерыі ў 1791—1793 гадох

Якуб (каля 1710 — ?), ж. — Настасься (каля 1720 — ?)

  1. Алёйзы Юзаф, харужы ў войску ВКЛ у 1780—1784 гадох, ад’ютант 2-е брыгады нацыянальнае кавалерыі ў 1784—1788 гадох
  2. Матэвуш (1745—1814), дзяржаўны дзяяч ВКЛ, ж. — Крыстына Лях-Шырма (? — па 1817)
    1. Юзэфа (1775—1859), м. — Міхал Орда (каля 1770 — ?)
      1. Напалеон Орда (1807—1883), мастак
    2. Ксавэр (1777—1810)
    3. Рышард (1779—1862), судзьдзя Пінскага павету, ж. — Фэліцыя Радзевіч

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Cartulaire du Prieuré de Saint-Gilles de l’Hôpital de Saint-Jean de Jérusalem (1129—1210). — Paris, 1997. P. 5.
  2. ^ Geschichts-Quellen der Stadt Wien. Abt. 1. — Wien, 1877. S. 63.
  3. ^ Monumenta Boica. Vol. 26. — Monachii, 1826. S. 12—13, 646.
  4. ^ Schlaug W. Die altsächsischen Personennamen vor dem Jahre 1000. — Lund, 1962. S. 144.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  9. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 19.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]