Брацлаўскае ваяводзтва
Брацлаўскае ваяводзтва | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае Каралеўства Польскае |
Статус | ваяводзтва Каралеўства Польскага[d] і ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Брацлаў |
Дата ўтварэньня | 1566 |
Дата скасаваньня | 1793 |
Ваяводы | Ваяводы брацлаўскія |
Кашталяны | Кашталяны брацлаўскія |
Плошча | 31 660 км² |
Час існаваньня | 1566—1795 |
Месцазнаходжаньне Брацлаўскага ваяводзтва | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Брацлаўскае ваяводзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім (з 1569 року ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — места Брацлаў.
Сымболіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «на чырвоным крыжы блакітны дыск з залатым паўмесяцам».
Ваяводзкая харугва была шэрага колеру з выяваю Пагоні ў чырвоным полі[1].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Утварылася паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) на ўсходняй палове Падольскай зямлі (Ніжняе Падольле)[1].
У 1569, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага. У 1598 сталіцу ваяводзтва перанесьлі з Брацлава ў Віньніцу.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) тэрыторыя ваяводзтва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Падзялялася на два паветы: Віньніцкі і Брацлаўскі (апошні сладаўся зь дзьвюх частак уласна Брацлаўскай i Зьвянігарадзкай). У канцы XVIII ст. вылучыліся Набускі (цэнтар — Гранаў) і Зьвянігарадзкі паветы[1].
Ваяводзкі соймік праходзіў у Віньніцы. Мясцовая шляхта абірала шасьцёх паслоў на Вальны сойм.
Ураднікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўныя артыкулы: ваяводы брацлаўскія і кашталяны брацлаўскія
У Сэнаце Рэчы Паспалітай Падляскае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна.
Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- На тэрыторыі Брацлаўскага ваяводзтва нарадзіўся Міхал Дастаеўскі, адзін з сыноў брацлаўскага протаярэя, што пераехаў сюды з Дастоева — бацька пісьменьніка Фёдара Дастаеўскага.[2]
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Валерый Пазднякоў. Брацлаўскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 347.
- ^ Лідзія Кулажанка, Адам Мальдзіс, Святлана Сачанка. Літаратурныя мясціны Беларусі // «Маладосць» № 648, 2007. С. 121 [1].
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4