Айгуста

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Eggusta
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Agi + суфікс з элемэнтам -ст- (-st-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Айгуст, Агуст
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Айгуста»

Айгуста — жаночае імя. Мужчынскае імя — Айгуст (Агуст).

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Эгуста або Эгуст (Eggusta, Ekgusta[1][2], Egustus[3]) — імя германскага паходжаньня[4][5][6]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerðr, Eimann, Eymunt) адпавядае аснове ег- (аг-, ек-) (утварылася ў выніку пераходу g' > j[7]) і паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: а Пльсковичемъ дастъ князя Аигуста (Наўгародзкі першы летапіс)[8]; княжна изъ Литвы именемъ Литовьскимъ Аигуста (Цьвярскі летапіс)[9]; чоловеков… Огустович (1440—1492 гады)[10]; Agustowicz (XVIII ст.)[11].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Айгуст — князь пскоўскі ў другой палове XIII стагодзьдзя[12]
  • Айгуста (у праваслаўі Настасься; каля 1320—1345) — вялікая княгіня маскоўская, дачка вялікага князя літоўскага Гедзіміна

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Schlaug W. Die altsächsischen Personennamen vor dem Jahre 1000. — Lund, 1962. S. 75.
  2. ^ Tiefenbach H. Xanten — Essen — Köln. Unters. zur Nordgrenze d. Althochdeutschen an niederrhein. Personennamen d. 9.—11. Jh. — Göttingen, 1984. S. 157, 341.
  3. ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 68, 229, 714.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 17.
  5. ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 224, 714.
  6. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 39.
  8. ^ ПСРЛ. Т. 3. — СПб., 1841. С. 62.
  9. ^ ПСРЛ. Т. 15. — М., 2000. С. 47.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 26.
  11. ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 1: A—G. — Kraków, 2007. S. 135.
  12. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 18.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]