Імпічмэнт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Імпі́чмэнт — працэс адхіленьня службовай асобы ад улады, ініцыяваны заканадаўчым ці іншым паўнамоцным органам[1][2]. Нярэдка палітычны працэс пры гэтым спалучаны з судовым (напрыклад, канстытуцыйным). Сам па сабе імпічмэнт не абавязкова азначае адхіленьне чыноўніка ад пасады; гэта адбываецца толькі ў выпадку прыняцьця імпічмэнту парлямэнтам.

Для адхіленьня ад пасады патрэбная ўхвала кваліфікаванай большасьці дэпутатаў, таму да гэтай працэдуры зьвяртаюцца ў выключных выпадках[3]: пры злоўжываньні ўладай, даверам ці пры іншых палітычных ліхадзействах[4][5].

У пэрыяд між 1990 і 2020 рокамі адбыліся ня менш за 272 спробы імпічмэнту супраць 132 розных кіраўнікоў дзяржаваў у 63 краінах[6].

Магчымасьць імпічмэнту прадугледжаная ў канстытуцыях мноства дзяржаваў сьвету.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ impeachment | Definition, Process, History, & Facts (анг.) Encyclopedia Britannica Праверана 15 лістапада 2020 г.
  2. ^ Funk & Wagnall's Standard Desk Dictionary / Sidney Landau, Sheila Brantley, Samuel Davis, Ruth Koenigsberg. — 1996. — United States: Harper & Row, Publishers, Inc., 1997. — Т. 1. — С. 322. — ISBN 978-0-308-10353-5
  3. ^ The Trial of Queen Caroline and the Impeachment of President Clinton: Law As a Weapon for Political Reform  (анг.) // Washington University Global Studies Law Review. — 2008. — В. 1. — Т. 7. — ISSN 1546-6981.
  4. ^ Michael J. Gerhardt The Federal Impeachment Process: A Constitutional and Historical Analysis. — 3d. — University of Chicago Press, 2019. — С. 106–07. — ISBN 9780226554976
  5. ^ Peter Brandon Bayer. The Constitution dictates that impeachment must not be partisan // The Conversation. — 23 траўня 2019.
  6. ^ What impeaching leaders looks like around the world Axios Праверана 8 лютага 2021 г.