Янка Журба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Янка Журба
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 красавіка 1881(1881-04-30)
Памёр 7 студзеня 1964(1964-01-07) (82 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, паэт, настаўнік
Мова беларуская мова[1] і расейская мова[1]

Янка Журба (сапраўднае імя Іван Якаўлевіч Івашын) (30 красавіка (18 красавіка па старым стылі) 1881 — 7 студзеня 1964) — беларускі настаўнік і паэт.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Купніна Лепельскага павету, цяпер Чашніцкі раён Віцебскай вобласьці ў беднай сялянскай сям’і, якая складалася з 12 чалавек.

У 1898 годзе паступіў у Полацкую настаўніцкую сэмінарыю. Яшчэ тады спрабаваў свае сілы ў вершаванай творчасьці. Пасьля заканчэньня сэмінарыі ў 1902 годзе настаўнічаў у пачатковых школах. У 1906 годзе стаў студэнтам Глухаўскага настаўніцкага інстытута былой Чарнігаўскай губэрні. З таго часу пачаў пісаць вершы на беларускай мове. Пасьля вучобы выкладаў расейскую мову і літаратуру ў старэйшых класах. Да 1914 году настаўнічаў у Чашніках Віцебскай губэрні. Зноў на Чашніччыне апынуўся ў 1941 годзе. Пасьля вайны жыў у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласьці, быў настаўнікам музыкі і сьпеваў у пачатковых клясах. Апошнія гады правёў у доме састарэлых у Полацку.

Напрыканцы 1930-х гадоў амаль страціў зрок. Па вайне жыў у Полацку ў сваякоў і манашак зачыненага Сьвята-Эўфрасінеўскага манастыра. Апошнія гады жыцьця цярпеў вялікую нястачу.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Магіла Янкі Журбы на могілках у Полацку

Друкавацца пачаў у расейскіх выданьнях з 1902 году. Першы верш «На беразе Дзьвіны» быў зьмешчаны ў газэце «Наша ніва» (1909). У дакастрычніцкай паэзіі Янкі Журбы выразна выявілася сацыяльная накіраванасьць, аптымістычны погляд на сьвет, жаданьне рэвалюцыйных ператварэньняў. У пасьлярэвалюцыйны час пачаў друкавацца з 1921 году ў газэце «Савецкая Беларусь», з 1922 — у часопісе «Полымя» і іншых. Першая паэтычная кніга «Заранкі» выйшла ў Менску ў 1924 годзе. У 1950 годзе выйшлі з друку «Выбраныя творы», а потым і некалькі паэтычных кніг, сярод якіх зборнік вершаў для дзяцей.

Пераклаў на беларускую мову раман Фёдара Дастаеўскага «Бедныя людзі» (1930).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Журба Янка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.
  1. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі