Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Рынкавая)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Уваскрасенская царква па адбудове
Уваскрасенская царква па адбудове
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°11′41″ пн. ш. 30°12′21″ у. д. / 55.19472° пн. ш. 30.20583° у. д. / 55.19472; 30.20583Каардынаты: 55°11′41″ пн. ш. 30°12′21″ у. д. / 55.19472° пн. ш. 30.20583° у. д. / 55.19472; 30.20583
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Віцебская і Аршанская япархія[d] 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Аўтар праекту Юзэф Фантана[d]
Дата заснаваньня XVI ст.
Дата скасаваньня 1936
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на мапе Беларусі
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на Вікісховішчы

Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на Рынку[a] — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіцца на тэрыторыі Ўзгорскага замка, на заходнім баку гістарычнага Рынку[b]. Твор архітэктуры віленскага барока. Па гвалтоўным адабраньні ад Сьвятога Пасаду ў валоданьне Маскоўскага патрыярхату (1834 год) у 1841 годзе помнік перабудавалі ў стылі клясыцызму. У 1936 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву, у 2000—2008 гадох яе адбудавалі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваную царкву на Рынку ў Віцебску збудавалі з фундацыі Мікалая Смыка ў 1740—1750-я гады на месцы ранейшай драўлянай. У 1772 годзе адбылося асьвячэньне новазбудаванай царквы. Пра аўтара архітэктурнага праекту дакладна нічога не вядома, аднак ёсьць меркаваньне, што ім быў Ёсіф Фантана, які збудаваў Прачысьценскую саборную царкву ў тым жа Віцебску[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1834 годзе расейскія гвалтоўна адабралі царкву ў Сьвятога Пасаду і перадалі яе Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).

У 1841 годзе зьявіўся праект рэканструкцыі помніка ў стылі постклясыцызму, які цалкам не рэалізавалі (на царкву паставілі барабан з купалам, перабудавалі франтоны). У 1913 годзе будынак адрамантавалі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1936 годзе савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.

У 1992 годзе згодна з пастановай мескіх уладаў пляц, дзе калісьці стаяла царква і захаваліся яе падмуркі, перадалі грэцка-каталіцкай парафіі пад аднаўленьня Ўваскрасенскай Рынкавай царквы. Аднак з усталяваньнем у краіне прарасейскага рэжыму Лукашэнкі ў 1996 годзе віцебскія ўлады адабралі пляц у грэка-каталікоў і перададалі яго Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 2008 годзе скончылася адбудова царквы.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры віленскага барока. Царква даволі сьціплая памерамі і складаецца з аднаго нэфа. Гэта абумоўлівалася, відаць, шчыльнай забудаванасьцю Рынку. З поўначы яна завяршаецца паўкруглай апсыдай з высокім фігурным барокавым франтонам і дзьвюма нізкімі рызьніцамі з бакоў. Галоўны фасад аздабляюць дзьве 3-павярховыя вытанчаныя вежы. Між вежаў разьмяшчаецца 2-ярусны барокавы франтон (у ХІХ ст. заменены на больш нізкі клясычны).

У наш час царкву аднавілі ў аўтэнтычным барокавым выглядзе.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ таксама Уваскрасенская Рынкавая царква, Васкрасенская Рынкавая царква
  2. ^ Цяперашні афіцыйны адрас царквы — вуліца Суворава, 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Габрусь Т. Мураваныя харалы. — Менск, 2001. C. 184.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000086