Фёдар Крыванос

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фёдар Крыванос
Дзейнасьцьправаслаўны сьвятар
Нарадзіўся18 жніўня 1962(1962-08-18)
Памёр1 чэрвеня 2021(2021-06-01)[1][2] (58 гадоў)

Фёдар Паўлавіч Крыванос (18 жніўня 1962, Менск1 чэрвеня 2021[3]) — беларускі праваслаўны сьвятар, дасьледнік рэпрэсій бальшавікоў супраць духавенства.

Протаярэй. Кандыдат багаслоўя (2007), дацэнт Менскай духоўнай акадэміі (2011).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1985 годзе скончыў гістфак БДУ. Хрысьціўся дарослым у менскай царкве сьвятога Аляксандра Неўскага ў 1987 годзе. Працаваў навуковым супрацоўнікам Заслаўскага музэя-запаведніка. Разам са сваім калегай, Генадзем Шэйкіным распачаў у 1989 годзе збор подпісаў з мэтай аднаўленьня царкоўнай службы ў Заслаўскай царкве ў гонар Праабражэньня Гасподняга. Неўзабаве літургічная дзейнасьць была адноўлена, а арганізатары збору подпісаў — вызваленыя з пасадаў супрацоўнікаў музэю. Быў прынятыя на працу ў Менскую епархіяльную ўправу. У 1994 годзе павянчаўся зь Ірынай Уладзімераўнай Шыпавай[4]. У 1994 годзе мітрапалітам Менскім і Слуцкім Філярэтам пасьвячоны ў дыякана, а пасьля і ў сьвятара.

Скончыў Менскую духоўную сэмінарыю ў 2001 годзе і Менскую духоўную акадэмію ў 2007 годзе, шмат гадоў выкладаў у менскіх духоўных школах. Служэньне праходзіў у Сьвята-Духавым катэдральным саборы. Быў адказны за працу нядзельных школ у прыходах Менскай япархіі, працаваў у Выдавецкай радзе Беларускай праваслаўнай царквы, быў сябрам Сынадальнай камісіі па кананізацыі сьвятых Беларускай праваслаўнай царквы.

Шукаў імёны і біяграфіі клірыкаў Менскай япархіі, закатаваных бальшавікамі. Справу гэтую пачаў яшчэ ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Працуючы ў архіве КДБ Беларусі, айцец Крыванос азнаёміўся са шматлікімі матэрыяламі сьледчых спраў рэпрэсаваных сьвятароў і сьвецкіх вернікаў. 28 кастрычніка 1999 году Сынод Беларускага экзархату кананізаваў 23 асобы, якія прынялі пакутніцкую сьмерць за веру ў 1930–50-я гады ХХ стагодзьдзя.

Дзякуючы Крываносу стала вядома, што да 22 чэрвеня 1941 году на тэрыторыі колішняй Заходняй Беларусі "...было арыштавана 53 сьвятары, 10 з іх пазьней вызвалілі, 37 зьніклі бяз вестак і 6 памерлі і былі расстраляны"...[5] Апошнія гады хварэў і ў 2018 годзе быў залічаны за штат, аднак не пакідаў асьветніцкай дзейнасьці: рэгулярна пісаў і публікаваў артыкулы па гісторыі Беларускай праваслаўнай царквы.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1996 — Синодик за веру и Церковь Христову пострадавших в Минской епархии (1918-1951 годы), Киевец: Свято-Троицкая церковь, 1996. — 100 ст.
  • 2002 — Жития священномучеников Минской епархии (1-я половина ХХ века)
  • 2007 — У Бога мертвых нет. Неизвестные страницы из истории Минской епархии (1917 — 1939 годы). — Менск, 241 ст.
  • 2006 — «Беларусь Православная: фотоальбом» /тэксты пад фота Крываноса/
  • 2011 — «Многи скорби праведным», 36 ст.
  • 2012 — Лекции по истории Православной Церкви Беларуси, Менск, ВРАТА, 238 с. ISBN 978-985-6912-07-1. Наклад 1500 аст.
  • 2013 — «Но печаль ваша в радость будет» (Ин. 16: 20). Возрождение церковной жизни в Восточной Белоруссии в начальный период немецкой оккупации (первая половина 1941 года), Жыровічы: Выдавецтва Менскай духоўнай сэмінарыі, 2013. — 64 ст. нак. 500 ас. ISBN 978-985-7028-06-1

Артыкулы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларуская служба радыё «Свабода» (белар.) — 1954.
  2. ^ Памёр сьвятар Фёдар Крыванос, дасьледнік рэпрэсій бальшавікоў супраць духавенства // (нявызначаны загаловак)
  3. ^ Памёр сьвятар Фёдар Крыванос, дасьледнік рэпрэсіяў бальшавікоў супраць духавенства, Радыё Свабода, 1-06-2021
  4. ^ Адышоў да Госпада пазаштатны клірык Менская япархіі протаярэй Фёдар Крыванос // Беларуская праваслаўная царква, 2 чэрвеня 2021 г. Праверана 4 чэрвеня 2021 г.
  5. ^ У міжваенныя гады…, Канстанцін АНТАНОВІЧ, Культура, № 48 (1019) 26.11.2011 - 02.12.2011 г
  6. ^ Узнагароды Беларусі