Турэцкая Вікіпэдыя
Выгляд
Турэцкая Вікіпэдыя | |
Лягатып турэцкай Вікіпэдыі | |
Тып | онлайнавая энцыкляпэдыя |
---|---|
Даступныя мовы | турэцкая |
Уладальнік | Фундацыя Вікімэдыя |
Пачатак працы | сьнежань 2002 |
Камэрцыйны? | не |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Ліцэнзія | CC BY-SA 3.0[d] і ЛВД ГНУ |
tr.wikipedia.org |
Турэ́цкая Вікіпэ́дыя (па-турэцку: Türkçe Vikipedi) — разьдзел Вікіпэдыі на турэцкай мове. Гэта 30-ы паводле велічыні разьдзел Вікіпэдыі ў сьвеце[1], заснаваны 5 сьнежня 2002 году, але першыя 100 артыкулаў напісалі толькі ў студзені 2004 году. Паводле стану на 23 лістапада 2024 мае 624 426 артыкулаў.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У студзені 2007 году турэцкай Вікіпэдыі далі ўзнагароду — прыз «Altın Örümcek» як найлепшаму за ўсіх турэцкіх сайтаў у катэгорыі Навука[2].
29 красавіка 2017 турэцкія ўлады заблякавалі доступ да Вікіпэдыі[3]. У сьнежні 2019 року Канстытуцыйны суд Турэччыны прызнаў блякаваньне парушэньнем свабоды слова, і 15 студзеня 2020 року блякаваньне было скончанае[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ List of Wikipedias Мэта-Вікі. Фундацыя ВікіМэдыя. Праверана 16 студзеня 2020 г.
- ^ 4. Altin Örümcek (тур.). Doruk Bilişim Teknolojileri Limited Şirketi. Праверана 16 студзеня 2020 г.
- ^ Turkish authorities block Wikipedia without giving reason (анг.) // Бі-Бі-Сі, 29 красавіка 2017 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
- ^ Turkey restores access to Wikipedia after 991 days (анг.). NetBlocks (15 студзеня 2020). Праверана 16 студзеня 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Турэцкая Вікіпэдыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў