Сяргей Пясэцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Пясэцкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 красавіка 1901(1901-04-01)[1]
Памёр 12 верасьня 1964(1964-09-12)[1] (63 гады)
Пахаваны
Сужэнец Jadwiga Waszkiewicz[d]
Дзеці Władysław Tomaszewicz[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Гады творчасьці з 1934
Мова польская мова[2], расейская мова і беларуская мова

Сяргей Пясэцкі (па-польску: Sergiusz Piasecki; 1 красавіка 1901 — 12 верасьня 1964) — адзін з найбольш яскравых беларуска-польскіх пісьменьнікаў беларускага паходжаньня XX стагодзьдзя.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Ляхавічах у сям’і беларускі і зрушчанага паляка. У часы кастрычніцкага перавароту ў лістападзе 1917 году ён апынуўся ў Маскве. А празь некалькі месяцаў пазьней вярнуўся на радзіму і далучыўся да беларускага антысавецкага руху «Зялёны Дуб», а пазьней да Літоўска-Беларускае дывізіі польскага войска. Пасьля вайны працаваў агентам польскай выведкі. Пазьней учыніў некалькі паважных злачынстваў і быў асуджаны на 15 гадоў зьняволеньня.

Пясэцкі стаўся пісьменьнікам выпадкова. Ягоная вязьніцкая проза прыцягнула ўвагу слыннага польскага пісьменьніка і журналіста Мэльхіёра Ваньковіча. Той заахвоціў яго працягваць пісьменьніцкія намаганьні і дапамог яму выдаць першую кніжку — «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы». Выданьне і нечуваны посьпех кніжкі сталіся для Пясэцкага ключом, які адкрыў ягоную вязьніцу.

У час савецкай і нямецкай акупацыяў заходніх беларускіх зямель ён стаўся катам польскай Краёвай Арміі і выконваў сьмяротныя прысуды, якія выносілі падпольныя польскія суды.

Памёр ад рака ва Ўэльсе, Вялікабрытанія. На ягоным надмагільным камяні высечаная Вялікая Мядзьведзіца.

надмагілле Сяргея Пясэцкага - могілкі ў Гасцінгсе, Вялікабрытанія

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ягоная проза грунтавалася на найбольш экстрэмальных жыцьцёвых прыгодах. Пясэцкі магчыма найбольш вядомы кніжкай сваёй аўтабіяграфіяй «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы» («Kochanek Wielkiej Niedzwiedzicy») і антысавецкай сатырай «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» («Zapiski oficera Armii Czerwonej»).

«Запіскі афіцэра чырвонай арміі» — дзёньнікавыя апавяданьні малодшага лейтэнанта Мішкі Зубава пра свае ўражаньні ад візыту ў Заходнюю Беларусь ад 17 верасьня 1939 году да студзеня 1945 году: у Лідзе, Вільні і пад Вільняй. Пераклад на беларускую мову зрабіў Алесь Астраўцоў. Кніжнае выданьне пабачыла сьвет у Менску ў 2005 годзе. Запіскі друкаваныя наркамаўкай.

Варта адзначыць, што польская мова не была для Пясэцкага роднай — роднымі мовамі былі беларуская і расейская. Польскую мову пісьменьнік адно засвоіў будучы дарослым.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Sergiusz Piasecki // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  2. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]