Яўген Цікоцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Цікоцкі
Дата нараджэньня 26 сьнежня 1893(1893-12-26)[1] або 1893[2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 24 лістапада 1970(1970-11-24)[1]
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак кампазытар, музычны пэдагог, артыст
Жанры опэра
Дзеці Міхаіл Цікоцкі
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн «Знак Пашаны» мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР народны артыст Беларускай ССР

Яўге́н Ка́рлавіч Ціко́цкі (26 сьнежня 1893, Санкт-Пецярбург — 23 лістапада 1970) — беларускі кампазытар, Народны артыст БССР (1953), Народны артыст СССР (1955).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля дэмабілізацыі, з 1920 жыў у Бабруйску, з 1934 — у Менску. Пісаў музыку для Беларускага радыё, выкладаў у музычнай школе. Пасьля Вялікай Айчыннай вайны Я. Цікоцкі кіраваў Беларускай філярмоніяй, потым на працягу 13 гадоў узначальваў Саюз кампазытараў БССР. Адзін з заснавальнікаў беларускай опэры і сымфоніі ў БССР. У 1970-х, калі гарадзкія ўлады руйнавалі гістарычны цэнтар Менску, Я. Цікоцкі быў адным з актыўных абаронцаў архітэктурнай спадчыны.[3]

Бацька літаратуразнаўца Міхаіла Цікоцкага.

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ягоны гонар названая вуліца ў Менску.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Deutsche Nationalbibliothek Record #1025022866 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ Tikockij, Jevgenij Karlovič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ М. Кацар, Н. Нікольскі, П. Глебка, П. Пестрак, Я. Цікоцкі, Ул. Уладзімірскі, М. Ларчанка. «У абарону помнікаў культуры». // ЛіМ : газэта. — 20 кастрычніка 1956. — С. 1.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Календарыюм // Czasopis № 12/2003.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]