Яўген Саўчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Саўчанка
з 22 верасьня 2020
Папярэднік Іван Мікалаевіч Кулабухаў[d]
11 кастрычніка 1993 — 22 верасьня 2020
Папярэднік Віктар Іванавіч Бераставы[d]
Наступнік Дзяніс Пятровіч Буцаеў[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 красавіка 1950(1950-04-08) (73 гады)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Пашаны ордэн «Знак Пашаны»
ордэн Славы і гонару Ганаровая грамата прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі
ордэн «За заслугі» III ступені
Ганаровая грамата Урада Расійскай Федэрацыі

Яўге́н Сьцяпа́навіч Са́ўчанка (па-расейску: Евгений Степанович Савченко; нарадзіўся 8 красавіка 1950) — губэрнатар Белгародзкай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі з 1993 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзьмітры Мядзьведзеў і Яўген Саўчанка

Яўген Саўчанка нарадзіўся ў пасёлку Красная Яруга Курскай вобласьці1954 году — Белгародзкай вобласьці). Пасьля сканчэньня школы і тэхнікуму працаваў аґраномам Ракіцянскага калгасу, а пасьля дырэктарам саўгасу. Уздымаючыся па партыйнай лесьвіцы, працаваў спачатку ў раённых, затым у абласных партыйных ворґанах, у ЦК КПСС і Міністэрстве сельскай гаспадаркі РСФСР.

У 1993 годзе быў абраны ґубэрнатарам роднай Белгародчыны. На выбарах 1999 году зь вялікім адрывам перамог Уладзімера Жырыноўскага, а ў 2003 быў абраны на трэці тэрмін, атрымаўшы 61% і перамогшы асноўнага апанэнта, камуніста Васілія Алтухава.

Яўген Саўчанка зьяўляецца сябрам Аґрарнай Партыі Расеі, і падтрымлівае прэм’ер-міністра Ўладзімера Пуціна.

На Белгародчыне, адным з найболей пасьпяховых рэґіёнаў Расеі, Яўген Саўчанка працягвае карыстацца папулярнасьцю.

У 2004 годзе Саўчанка ініцыяваў кампанію супраць ужываньня абсцэннай лексыкі, а ў 2006 у Белгародзкай вобласьці зьявіўся абавязковы школьны прадмет «асновы Праваслаўя», што выклікала крытыку камуністаў і прадстаўнікоў іншых канфэсіяў.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яўген Саўчанка жанаты, мае дзьвюх дачок.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]