Яўген Жаляхоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Жаляхоўскі
Євген Ієронімович Желехівський
Род дзейнасьці лексыкоґраф, фальклярыст, громадський діяч
Дата нараджэньня 24 сьнежня 1844
Месца нараджэньня вёска Хішэвічы, Гарадоцкі павет, Каралеўства Ґаліцыі і Ладамэрыі, Аўстрыйская імпэрыя
Дата сьмерці 18 лістапада 1885
Месца сьмерці Станіслаў, Станіслаўскі павет, Каралеўства Ґаліцыі і Ладамэрыі, Аўстра-Вугоршчына
Прычына сьмерці рак скуры
Месца пахаваньня
Месца вучобы Львоўскі ўнівэрсытэт
Занятак мовазнаўца, лексыкограф, фальклярыст, філёляг, школьны настаўнік, adult educator
Навуковая сфэра філялёгія[1], лексыкаграфія[1], фальклярыстыка[1] і нацыянальнае адраджэньне[d][1]
Дзеці Мікола Жаляхоўскі

Яўген Жаляхоўскі (па-ўкраінску: Євген Ієронімович Желехівський, 24 сьнежня 1844, Хішэвічы — 18 лістапада 1885, Станіслаў) — украінскі лексыкоґраф, фальклярыст, грамадзкі дзяяч, стваральнік «жаляхоўкі». Вучань Франья Міклашыча.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

нарадзіўся 24 сьнежня 1844 року ў вёсцы Хішэвічах (цяпер Гарадоцкі раён Львоўскае вобласьці).

У 1869 годзе скончыў філязофскі факультэт Львоўскага ўнівэрсытэту. Выкладаў украінскую ва ўкраінскіх ґімназіях Пшэмысьлю ды Станіславава. Адзін з заснавальнікаў таварыства «Просвіта» ў Львове.

Памёр 18 лістапада 1885 року ў Станіслававе (цяпер Івана-Франкоўск); пахавалі на Мэмарыяльным скверы ў Івана-Франкоўску.

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар 2-томнага «Маларуска-нямецкага слоўніку» (1886; выданьне ўпарадкаваў, а 2 том скончыў па матэрыялах Жаляхоўскага зь некаторымі дапаўненьнямі і выдаў Сафрон Нядзільскі). Слоўнік зьмяшчае больш за 64 000 словаў, ужываных як на Заходняй, так і на Ўсходняй Украіне. У свой час ён быў поўнаю крыніцаю для знаёмства з лексыкаю ўкраінскае мовы, адгуляў важную ролю ў пашырэньні новае ўкраінскае літаратурнае мовы ў Галічыне ды выцясьненьні з ужытку язычча.

Ужыты ў слоўніку фанэтычны правапіс (так званая жаляхоўка), які потым (1892) быў уведзены ў школах Галічыны й Букавіны як абавязковы, а таксама ўжыты ў выданьнях нарадоўцаў і НТШ, спрыяў зьбліжэньню заходнеўкраінскага правапісу ў усходнеўкраінскім. Жаляхоўскаму належаць некалькі дасьледаваньняў па фальклёры.

Выданьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Маларуска-нямецкі слоўнік. — Львоў, 1886.
  • Нямецка-рускі слоўнік. — Чарнаўцы, 1912.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Демський М. Т. Желехівський Євген Ієронімович
  • Желехівський Євген // Енциклопедія Українознавства : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; Гол. ред. проф., д-р В. Кубійович. — Париж; Нью-Йорк; Львів: «Молоде життя», 1991—2003.  (укр.) — Т. 2. — С. 667.
  • Худаш М. Л. Є. І. Желехівський. «Мовознавство», 1970. — № 1.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі