Яўген Валошын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Валошын
Яўген Юр'евіч Валошын
Яўген Валошын у 2008 годзе
Дата нараджэньня 17 сакавіка 1986 (38 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, Беларуская ССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія журналіст
Месца працы
Жанры рэгі
Інструмэнты гітара
Гурты Jab Club (з 2009 г. HandmadE)
Лэйблы Panda Promotion
Узнагароды «Вольнае слова» (2009, 2010)
Сайт waloshyn.blog.tut.by

Яўген Юр’евіч Валошын (1986, Менск) — беларускі музыка і журналіст.

Нарадзіўся ў Менску ў 1986 годзе. Навучаўся ў беларускамоўнай школе №84. У 2004 годзе скончыў Ліцэй БДУ. У 2009 — Інстытут журналістыкі БДУ. Пасьля працаваў у «Эўрапейскім радыё для Беларусі» ды газэце «Камсамольская праўда». У 2010-2011 гадох узначальваў аддзел журналісцкіх расьсьледаваньняў у газэце «Зьвязда». Узнагароджваўся за лепшыя журналісцкія расьсьледаваньні на конкурсе «Вольнае слова» за 2009[1] і 2010[2] гады. Пасьля выданьня 3 кастрычніка 2009 г. яго першага ўганараванага артыкула «У Беларусі легальна прадаюць наркотыкі»[3] ў краіне забаранілі продаж спайсу[4]. Другую ўзнагароду прысудзілі за адразу 2 артыкулы «Як мы куплялі машыну ў Нямеччыне»[5][6] і «Бітва за роднае слова»[7][8][9].

Займаецца тайскім боксам у клюбе «Чынук»[10] ды стаўся прызэрам студэнцкага першынства Беларусі 2009 году[11]. З 2008 году грае, сьпявае ды піша музыку ў гурце Jab Club (з 2009-га[12]HandMade).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Вольнае слова» ў Дзень Свабоды // Беларуская асацыяцыя журналістаў, 7 лютага 2011 г. Праверана 9 студзеня 2014 г.
  2. ^ БАЖ уганараваў пераможцаў конкурсу «Вольнае слова-2010» // Беларуская асацыяцыя журналістаў, 7 траўня 2011 г. Праверана 9 студзеня 2014 г.
  3. ^ Яўген Валошын. У Беларусі легальна прадаюць наркотыкі // Зьвязда : газэта. — 3 кастрычніка 2009. — № 209 (26817). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Падведзеныя вынікі конкурсу «Вольнае слова-2009» // Беларуская асацыяцыя журналістаў, 21 красавіка 2010 г. Праверана 9 студзеня 2014 г.
  5. ^ Яўген Валошын. Як мы куплялі машыну ў Нямеччыне (частка 1) // Зьвязда : газэта. — 19 лістапада 2010. — № 227 (26835). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  6. ^ Яўген Валошын. Як мы куплялі машыну ў Нямеччыне (частка 2) // Зьвязда : газэта. — 20 лістапада 2010. — № 228 (26836). — С. 10. — ISSN 1990-763x.
  7. ^ Яўген Валошын. Бітва за роднае слова (частка 1) // Зьвязда : газэта. — 28 сьнежня 2010. — № 254 (26861). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  8. ^ Яўген Валошын. Бітва за роднае слова (частка 2) // Зьвязда : газэта. — 29 сьнежня 2010. — № 255 (26862). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  9. ^ Яўген Валошын. Бітва за роднае слова (частка 3) // Зьвязда : газэта. — 30 сьнежня 2010. — № 255 (26863). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  10. ^ Дэбют на ТГ: Jab Club // Тузін гітоў, 18 сакавіка 2008 г. Праверана 9 студзеня 2014 г.
  11. ^ Глеб Лабадзенка. Яўген Валошын: атрымаў у вока і напісаў песьню // Тузін гітоў, 17 лютага 2010 г. Праверана 9 студзеня 2014 г.
  12. ^ Глеб Лабадзенка. Jab Club пераназваўся ў HandmadE і зьняў першы кліп // Тузін гітоў, 15 сьнежня 2009 г. Праверана 9 студзеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]