Ярд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ярд (па-ангельску: yard) — брытанская й амэрыканская адзінка вымярэньня адлегласьці, роўная тром футам (36 цалям) або 0,9144 мэтру (сапраўды).

Існуе некалькі вэрсій паходжаньня назву і велічыні ярда. Ярд дзяліўся на 2, 4, 8 і 16 частак, званых адпаведна паў-ярд, пядзя, палец і пазногаць.

Было прадпрынята некалькі спроб стандартызацыі велічыні ярда, такім чынам ярд у розны час меў розную даўжыню. Сучасны ярд зьяўляецца кампрамісам паміж брытанскім і амэрыканскім стандартамі і адкалібраваны з прывязкай да мэтру.

Не ўваходзіць у сыстэму адзінак СІ.