Януар Сухадольскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сухадольскі.
Януар Сухадольскі
Дата нараджэньня 19 верасьня 1797(1797-09-19)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 сакавіка 1875(1875-03-20)[1][2][3][…] (77 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак маляр
Навуковая сфэра малярства
Жанры батальны жанр[d]

Януар (Ян) Іванавіч Сухадольскі (па-польску: January Suchodolski; 19 верасьня 1797, Горадня — 20 сакавіка 1875) — беларускі жывапісец-баталіст.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў са шляхецкага роду Сухадольскіх герба «Слепаўрон». Сын Яна Сухадольскага і Тэклі з Даўнаровічаў. Брат паэта Райнольда Сухадольскага.

Першыя ўрокі жывапісу браў у польскага мастака Антона Брадоўскага. Скончыў Сьвіслацкую гімназію, Школу вайсковых інжынэраў у Варшаве, служыў у войску Царства Польскага. Удзельнічаў у расейска-іранскай вайне (1826—1828), знаходзіўся пры штабе фэльдмаршала Івана Паскевіча, на заказ якога стварыў цыкль карцін, прысьвечаны кампаніі. Удзельнічаў у паўстаньні 1830—1831 гадоў, эміграваў, жыў у Рыме. Пасьля амністыі вярнуўся на радзіму, дзе жыла сям’я. Па запрашэньні імпэратара Мікалая I паехаў у Пецярбург, дзе атрымаў заказ на цыкль карцін пра батальныя сцэны расейска-французскай вайны 1812 года.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяпер частка карцін захоўваецца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Менску[4], ў Гомельскім краязнаўчым музэі (творы, зробленыя на заказ фэльдмаршала Паскевіча).

«Бітва пад Самасьерай», 1860
  • Узяцьце расейцамі крэпасьці Карс
  • Перамога пад Елдавай
  • Здача крэпасьці Абасабад
  • Бітва пад Рашынам (1832)
  • Бітва пад Самасьерай (1860)
  • Пераход арміі Напалеона празь Бярэзіну (1866)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б January Suchodolski // RKDartists (нід.)
  2. ^ а б January or Janvier Suchodolski // Benezit Dictionary of Artists (анг.)OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. ^ а б January Suchodolski // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  4. ^ Погорельцы

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Карлюкевіч А. Знічкі Айчыны // «Голас Радзімы», № 7(3079), чацв., 21 лют. 2008.