Якуб Тэадор Кунцэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Якуб Тэадор Кунцэвіч
Якуб Кунцэвіч. Невядомы мастак, 1660-я[1]
Якуб Кунцэвіч. Невядомы мастак, 1660-я[1]

Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1596
Памёр 28 жніўня 1666(1666-08-28)[2]
Род Кунцэвічы
Бацькі Мацей Кунцэвіч
Жонка Алена з Сапегаў
Альжбета з Сапегаў
Фэліцыяна Крыстына з Войнаў
Дзеці ад 2-га шлюбу: Ян Валяр'ян
ад 3-га шлюбу: Дамінік
Дзейнасьць вайсковец

Якуб Тэадор Кунцэвіч (15961666) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян менскі (1661) і жамойцкі (11.6.16611664), ваявода берасьцейскі1664).

Трымаў Каняўскае і Дубіцкае староствы ў Лідзкім павеце (1627).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Кунцэвічаў гербу «Лебедзь», сын Мацея, уладара Гайнушак.

Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку пісара земскага (1635), харунжага (1638) і падкаморыя (1652) лідзкага. Іменаваны ў 1661 годзе кашталянам менскім, 11 чэрвеня 1661 году пазначаны кашталянам жамойцкім.

Тройчы браў шлюб: першы раз з дачкой кухмістра і ўдавой каняўскага старосты Рамана Валовіча Аленай Сапегай, якая памёрла бязьдзетнай. З другой жонкай, Альжбетай Сапегай, меў сына Яна Валяр’яна. Трэці раз ажаніўся з Фэліцыянай Крыстынай Войнай, дзеля якой у 1664 годзе спагнаў права супольнага валоданьня на Каняўскім і Дубінецкім староствах. Меў ад яе сына Дамініка, які ў 1689 годзе ў тэстамэнце запісаў Шпакаў базылянам.

Прыведзены ў картцы партрэт у наш час захоўваецца ў Львове (Украіна).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Український портрет XVI—XVIII століть, каталог-альбом. Вид. 2-ге. — К., 2006. С. 129.
  2. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 202. — ISBN 978-83-65880-89-5

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Boniecki A. Herbarz polski. T. 1—17, dodatek. — Warszawa, 1899—1913.
  • Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. 1—15. — Warszawa, 1904—1938.