Электрычныя скаты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Электрычныя скаты
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаРыбы
КлясаХрастковыя рыбы
НадатрадСкаты
АтрадЭлектрычныя скаты
Бінамінальная намэнклятура
Torpediniformes

Электрычныя скаты (Torpediniformes) — атрад храстковых рыб, у якіх па бакох разьмешчаны ныркападобныя электрычныя органы. У іх аднак адсутнічаюць слабыя электрычныя органы, што ёсьць у сямейства ромбавых па абодва бакі хваста. Галава і тулаве ўтвараюць дыскападобную форму. Адносна кароткі хвост мае хваставы плаўнік, а таксама да двух верхніх плаўнікоў. У атрадзе — 4 сямейства і 69 відаў. Электрычныя скаты вядомыя сваёй здольнасьцю вырабляць электрычны зарад, напруга якога (у залежнасьці ад віду) ад 8 да 220 вольт. Скаты выкарыстоўваюць яго для абароны і могуць аглушыць ворага.

Скаты цудоўныя плыўцы.