Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы
ДысцыплінаЛёгкая атлетыка
Дата зьяўленьня1983
Колькасьць удзельнікаў200 (2007), 202 (2009), 204 (2011), 206 (2013), 207 (2015)
Кантынэнтыувесь сьвет (IAAF)

Чэмпіяна́т сьве́ту па лё́гкай атле́тыцы — спаборніцтва, якія праводзіць Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных фэдэрацый (IAAF).

Доўгі час адзіным спаборніцтвам у сьвеце па лёгкай атлетыцы былі летнія Алімпійскія гульні; праходзіў толькі чэмпіянат сьвету па лёгкаатлетычным кросе. Таксама двойчы ў алімпійскія гады праводзіліся чэмпіянаты сьвету па дысцыплінах, якія не ўваходзілі ў алімпійскую праграму:

  • 1976 — хада на 50 км (мужчыны);
  • 1980 — бег на 3000 м, бег на 400 м з бар’ерамі (жанчыны).

Першы чэмпіянат сьвету по лёгкай атлетыцы адбыўся ў 1983 годзе. Напачатку спаборніцтвы праводзіліся раз на 4 гады, а з 1991 году — раз ў два гады.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]