Чаркасы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чаркасы
укр. Черкаси
Герб Чаркасаў Сьцяг Чаркасаў
Першыя згадкі: 1284
Горад з: 1795
Краіна: Украіна
Вобласьць: Чаркаская
Раён: Чаркаскі
Мэр: Анатоль Бандарэнка[d]
Плошча: 69 км²
Насельніцтва
колькасьць: 281 549 чал. (2017)[1]
шчыльнасьць: 4080,42 чал./км² (2017)
нацыянальны склад: украінцы — 83,4%
расейцы — 13,1%
габрэі — 0,5% (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-472
Паштовыя індэксы: 18000—18499
КОАТУУ: 7110100000
Нумарны знак: CA, IА / 24
Геаграфічныя каардынаты: 49°26′40″ пн. ш. 32°3′35″ у. д. / 49.44444° пн. ш. 32.05972° у. д. / 49.44444; 32.05972Каардынаты: 49°26′40″ пн. ш. 32°3′35″ у. д. / 49.44444° пн. ш. 32.05972° у. д. / 49.44444; 32.05972
Чаркасы на мапе Ўкраіны
Чаркасы
Чаркасы
Чаркасы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rada.cherkassy.ua

Чарка́сы (па-ўкраінску: Черкаси) — места ва Ўкраіне, на правым беразе Дняпра, адміністрацыйны цэнтар Чаркаскай вобласьці ды Чаркаскага раёну. Улучае ў сябе 2 мескія раёны: Прыдняпроўскі ды Сасноўскі. Сасноўскі раён улучае ў сябе селішча Аршанец.

Паходжаньня назову[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На сёньня вядома тры асноўныя вэрсіі назову места:

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая згадка пра Чаркасы зьмяшчаецца ў Густынскім летапісу і датуецца 1305 годам. У 1360-я гады места ўвайшло ў склад Вялікага княства Літоўскага. Гэтак, у 1384 годзе горад згадваецца як умацаваны горад на паўднёвых ўскраінах, утвараючы разам з Ваўкавыскам, Брацлавам і Каневам лінію абароны на шляху крымска-татарскіх заваёўнікаў. Роля Чаркасаў, як важнага апорнага пункта супраць рабаўніцкіх нападаў з боку Крымскага ханства, асабліва ўзрасла з канца XV стагодзьдзя.

Першы, дастаткова сур’ёзны, напад татараў адбыўся ў 1483 годзе, тады ордаў Мэнглі-Гірэя спустошылі амаль увесь рэгіён каля Кіева, аднак Чаркасы не ўзялі. Пасьля гэтага ў пачатку XVI стагодзьдзя Чаркаская крэпасьць была значна ўмацавана. У 1532 годзе горад вытрымаў 30-дзённую аблогу войскаў крымскага хана Саадэт-Гірэя. Пасьля Люблінскай уніі 1569 году Чаркасы ўвайшлі ў склад Польшчы. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 году места адышло ў склад Расейскай імпэрыі, стаўшы адным з павятовых цэнтраў Вазьнясенскага намесніцтва. З 1797 году горад стаў павятовым у складзе Кіеўскай губэрні.

Улада ды мясцовае самакіраваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мескі галава — Сяргей Адарыч (па-ўкраінску: Сергій Одарич). Ніжэй пададзены партыйны склад Чаркаскай мескай рады:[4]:

Фракцыя БЮЦ Фракцыя Партыі Рэгіёнаў Фракцыя «Справядлівасьць» Фракцыя «Наша Ўкраіна» Дэпутатская група «Дэмакратычны выбар» Фракцыя СПУ Фракцыя КПУ Пазапартыйныя
15 10 9 7 7 4 4 4

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рачны порт на раце Крамянчуцкім вадасховішчы. Ёсьць Аэрапорт. Чыгуначная станцыя. Празь места праходзіць шаша Н16 ЗалатаношаУмань (нацыянальнага значэньня) ды P15 КанеўКрамянчук (рэгіянальнага значэньня).

Гарадзкі транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У горадзе ёсьць тралейбус. Раней, да 2009 году, існаваў і аўтобус. Заменены на маршрутныя таксі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская мова расейская беларуская
79,05% 18,68% 0,12%

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2017 року», — Київ, Державна служба статистики України, 2017 zip (укр.)
  2. ^ Гл. да прыкладу: Рігельман О. І. Літописна оповідь про Малу Росію та її народ і козаків узагалі., К.: «Либідь», 1994, стор. 45
  3. ^ Знойко О. П., Міфи Київськоі землі та події стародавні, К.: «Молодь», 1989, стор. 284
  4. ^ Офіційний портал Черкаської міськради

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]