Цно

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Цно
Краіна Беларусь
Плошча 0,57 км²
Плошча вадазбору 452 км²
Максымальная глыбіня 2,9 м
Найбольшая даўжыня 1,1 км
Найбольшая шырыня 0,85 км
Даўжыня берагавой лініі 3,7 км
Вышыня над узроўнем мора 127 м[1]
Аб’ём вады 0,74 млн м³
Каардынаты 55°37′30.67″ пн. ш. 27°6′12.39″ у. д. / 55.6251861° пн. ш. 27.1034417° у. д. / 55.6251861; 27.1034417Каардынаты: 55°37′30.67″ пн. ш. 27°6′12.39″ у. д. / 55.6251861° пн. ш. 27.1034417° у. д. / 55.6251861; 27.1034417
Цно на мапе Беларусі
Цно
Цно
Цно

Цно — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца ў 1,5 км на ўсход ад гораду Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр.

Цно знаходзіцца ў басэйне ракі Друйка, якая цячэ праз возера. Плошча возера складае 0,57 км². Возера адносіцца да ліку неглыбокіх вадаёмаў. Найбольшая глыбіня возера складае — 2,9 м. Даўжыня возера — 1,1 км, найбольшая шырыня — 0,85 км. Даўжыня берагавой лініі — 3,7 км. Аб’ём вады ў возеры складае млн 0,74 м³, плошча вадазбору возера — 452 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 6—10 мэтраў. Схілы ў ніжняй частцы разараныя, у верхняй — занятыя сухадольным лугам і лесам. Берагі возера нізкія, забалочанныя і сплавінныя. Дно возера высланае сапрапэлем, каля месца ўпадзеньня Друйкі — пяшчана-ілістае.

На возеры знаходзіцца востраў плошчай 0,011 км².

Возера моцна зарастае.

Па Цне праходзіць турысцкі маршрут.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  1. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.