ЦК КПСС

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (да вясны 1917: ЦК РСДРП; 1917—1918 ЦК РСДРП(б); 1918—1925 ЦК РКП(б); 1925—1952 ЦК УКП(б)) — найвышэйшы партыйны ўрад у прамежках паміж зьездамі партыі. Найбольшы па колькасьці склад ЦК КПСС (412 сябра) быў абраны на 18-ым зьездзе КПСС (1990).

У. І. Ленін і іншыя заснавальнікі партыі (РСДРП) першапачаткова закладвалі прынцыпы ўнутранай дэмакратыі — у партыі ніколі не было пасады Старшыні партыі, Старшыні ЦК, Старшыні Прэзыдыюма. Першапачаткова часьцяком Сакратар ЦК нават не ўваходзіць у склад Палітбюро ЦК. Сакратар ЦК меў першапачаткова тэхнічную ролю. У Палітбюро ўсе сябры былі ў сутнасьці чальцамі Рады роўных.

Да 29 жніўня 1991 году КПСС мела манапольныя правы на палітычную ўладу. Гэта права было замацавана ў заканадаўстве СССР: у артыкуле 126 Канстытуцыі 1936 году камуністычная партыя абвяшчалася «кіраўнічым ядром» дзяржаўных і грамадзкіх арганізацыяў, а ў артыкуле 6 Канстытуцыі СССР 1977 году КПСС была абвешчана кіраўнічай і накіравальнай сілай савецкага грамадзтва ў цэлым.

«Узброеная марксісцка-ленінскім вучэньнем, Камуністычная партыя вызначае генэральную пэрспэктыву разьвіцьця грамадзтва, лінію ўнутранай і зьнешняй палітыкі СССР, кіруе вялікай стваральнай дзейнасьцю савецкага народа, надае плянамерны навукова абгрунтаваны характар яго барацьбе за перамогу камунізму».

Канстытуцыя СССР 1977 году

Пасьля правалу Жнівеньскага путчу 29 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет СССР сваёй пастановай прыпыніў дзейнасьць КПСС. 6 лістапада 1991 году Прэзыдэнт РСФСР (Расеі) Барыс Ельцын сваім указам забараніў дзейнасьць КПСС на тэрыторыі Расеі, маёмасьць партыі была канфіскавана на карысьць новых улад.

Паштовы адрас:

  • ЦК УКП(б) — Масква, Старая плошча, дом № 4.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]