Харвацкая куна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Куна
харв. Kuna
Файл:Bruno Rodríguez Carapelle - 1 kuna Croata 2017.jpg
Краіна Харватыя
Падзел ліпа
Код ISO-4217 HRK
Скарачэньне кн
Сымбаль kn
Манэты 5, 10, 20, 50 ліпаў, 1, 2, 5 кунаў
Банкноты 10, 20, 50, 100, 200, 500 кунаў
Цэнтральны банк Харвацкі народны банк
Увядзеньне ва ўжытак 30 траўня 1994 (29 гадоў таму)
Вывядзеньне з ужытку 14 студзеня 2023 (1 год таму)
Папярэдняя валюта харвацкі дынар
Замененая валютай эўра
Мынца Харвацкі манэтны двор
Абменны курс:
(1 студзеня 2023 г.)
7,53 куны за эўра
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Куна — грашовая адзінка Харватыі, назва гістарычна зьвязаная з адной з асноўных даграшовых адзінак славянаў — скуркай куніцы.

Міжнародны код у сыстэме ISO 4217 — HRK. Адна куна роўная 100 ліпам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Куна была ўведзеная наўзамен харвацкага дынару ў 1994 годзе, пасьля атрыманьня Харватыяй незалежнасьці (харвацкі дынар незадоўга перад гэтым быў уведзены замест югаслаўскага дынара). Да гэтага аналягічную назву ў 1940-х гадах мела грашовая адзінка Незалежнай дзяржавы Харватыі, дзе правіў прафашысцкі рэжым.

На 2004 год адзін эўра прыкладна адпавядаў 7,5 куны, як і ў 2016 годзе

1 студзеня 2023 году поруч з кунай для наяўных разьлікаў у Харватыі ўвялі эўра. За наступныя 2 тыдні куну мелі вывесьці з абарачэньня[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абменныя курсы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]