Фёдар Сапон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фёдар Сапон
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 сакавіка 1993(1993-03-18)[1] (31 год)
Рост 174 см
Вага 79 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2014 Менск-2 77 (26)
2015 Бяроза-2010 10 (0)
2015 Менск 3 (0)
2016—2017 Тарпэда Менск 44 (12)
2018 Смаргонь 20 (2)
2020 Мікашэвічы 15 (0)
Зборныя
2009 Беларусь (да 19)[d]

Фёдар Сапон (нарадзіўся 18 сакавіка 1993 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2011 году пачаў выступаць за дубль футбольнага клюбу «Менск». У 2012 годзе быў пераведзены ў склад фарм-клюбу «Менск-2». З 14 галамі быў найлепшым бамбардзірам клюбу ў сэзоне, і на наступны год разам з камандай гуляў ужо ў Першай лізе. За два гады здолеў забіць 12 галоў у другім паводле рангу дывізіёне. Па заканчэньні сэзону 2014 году «Менск-2» быў расфармаваны, і ў студзені 2015 году Фёдар быў пераведзены ў асноўную каманду «Менска»[2]. 20 красавіка 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 80-й хвіліне матчу супраць берасьцейскага «Дынама» (0:1).

У жніўні 2015 году праходзіў прагляд у чэскім клюбе «Усьці-над-Лабэм», але не падышоў і неўзабаве на правах арэнды стаў гульцом «Бярозы-2010»[3]. У студзені 2016 году «Бяроза-2010» спыніла існаваньне, і Фёдар выправіўся на прагляд у юрмальскі «Спартак»[4], аднак кантракт з латвійскім клюбам ня быў складзены. У выніку, узмацніў склад менскага «Тарпэда»[5].

У сэзоне 2016 году з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Тарпэда» ў Першай лізе. У сэзоне 2017 году пачаў радзей зьяўляцца на полі. Пасьля атрыманьня «Тарпэдам» месца ў Найвышэйшай лізе ў сакавіку 2018 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў каманду[6] і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні». Па заканчэньні сэзону 2018 году пакінуў смаргонскую каманду. У красавіку 2020 году далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта», дзе гуляў да сканчэньня сэзону 2020 году.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2015 Найвышэйшая ліга 3 0
Бяроза-2010 Першая ліга 10 0
Тарпэда Менск 2016 Першая ліга 24 9
2017 Першая ліга 20 3
Смаргонь 2018 Першая ліга 20 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]