Футурызм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Умбэрта Баччоні. Горад устае, 1910
Антоніё Сант’Элія — Урбаністычны малюнак

Футуры́зм (па-лацінску: futurum — будучае) — агульная назва мадэрнісцкіх мастацкіх рухаў у выяўленчым мастацтве і літаратуры 1910—1920-х гг. у Італіі і Расеі.

У аснове праграмных прынцыпаў футурызму былі ідэі стварэньня «мастацтва будучага», адмаўленьня ад традыцыйнай культуры, яе мастацкіх норм і каштоўнасьцяў, культываваў эстэтыку ўрбанізму і машыннай індустрыі, узвышаў індустрыяльную цывілізацыю і сучасны вялікі горад.

Асноўныя прадстаўнікі — Ф. Марынэцьці, У. Баччоні, Дж. Сэвэрыні, В. Хлебнікаў, І. Севяранін, В. Каменскі і інш.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Футурызм // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.